У сеціва ўцяклі персанальныя даныя 237 тысяч амерыканскіх чыноўнікаў
У Міністэрстве транспарту ЗША адбылася ўцечка, у выніку якой пацярпела асабістая інфармацыя 237 тысяч былых і дзейных супрацоўнікаў федэральнага ўрада, піша Reuters.

Уцечка мела месца ў сістэме апрацоўкі транзітных ільгот TRANServe, шляхам якіх дзяржслужбоўцам кампенсуюць частку выдаткаў на паездкі на працу. Ці была выкарыстаная персанальная інфармацыя чыноўнікаў у злачынных мэтах, невядома.
У ведамстве заявілі, што ўцечка не паўплывала на сістэмы бяспекі на транспарце. Адказных за ўзлом там не называюць.
Цяпер улады праводзяць расследаванне. Доступ да сістэмы транзітных ільгот замарожаны. Максімальна чыноўнікам кампенсуюць на дарогу да $280 на месяц.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.