У сеціве паказваюць, як лёгка багажнік Tesla Cybertruck адсякае пальцы
У інтэрнэце з зайздроснай частотнасцю з’яўляюцца новыя гісторыі пра тое, што не так з кіберпікапам Tesla. Jalopnik нават зрабіў падборку інжынерных правалаў кампаніі. У адным з відэа ў Х карыстальнікі паказалі, што пры закрыцці багажніка электракара вострыя краі могуць папросту адсекчы пальцы, якія туды трапілі — на прыкладзе морквы і агуркоў.
Для параўнання аўтары відэа паказалі, як механізм працуе ў іншых аўтамабілях. У іх выпадках гародніна ў асноўным застаецца цэлай, а вечка бяспечна адскоквае назад.
Аналагічным досведам некалькі месяцаў таму дзяліліся на YouTube. У каментарах жартуюць, што пікап можна выкарыстоўваць як прыладу для катаванняў.
Як адзначае выданне, у большасці аўто з дзвярыма, капотамі і багажнікамі, што аўтаматычна зачыняюцца, устаноўленыя датчыкі, якія «ўбачаць» лішнія прадметы і не дадуць дзвярам зачыніцца. У Cybertruck, відаць, няма датчыкаў, якія адсочвалі б сітуацыю па краях багажніка. Дзверы зачыняецца імгненна і моцна, не пакідаючы няўважліваму карыстальніку ніякіх шанцаў паспець прыбраць пальцы, якія апынуліся ў няправільным месцы.
Читать на dev.by