У сеціве з'явіліся першыя фота iPhone SE 4
У сеціве з’явіліся першыя выявы новага смартфона Apple iPhone SE 4, якія паказваюць значныя змены ў дызайне ў параўнанні з папярэднімі мадэлямі. Чакаецца, што прылада будзе выпушчаная найбліжэйшым часам.

Згодна з уцечкамі, iPhone SE 4 атрымае плоскі дызайн. У адрозненне ад свайго папярэдніка, выпушчанага ў 2022 годзе, новая мадэль не будзе нагадваць iPhone 8 і хутчэй падобная да iPhone 13. Памер дысплэя павялічыцца да 6,1 цалі ў параўнанні з 4,7-цалёвым экранам у SE 2022. Рамкі вакол дысплэя будуць тонкімі. Паводле даных інсайдаркі Маджын Бу, iPhone SE 4 будзе абсталяваны OLED-дысплэем.
Адной з ключавых змен стане адмова ад кнопкі Home, якая была характэрная для папярэдніх мадэляў SE. Замест гэтага ў iPhone SE 4 будзе выкарыстоўвацца модуль Face ID. Таксама прыбралі пераключальнік бязгучнага рэжыму, замяніўшы яго на Action Button. На задняй панэлі прылады будзе размешчаная адная камера (48 мп), як і ў папярэдніка. Успышка і дадатковы датчык размешчаны аналагічна папярэдняй мадэлі.
Паводле інфармацыі ад Маджын Бу, iPhone SE 4 будзе даступны ў двух колерах: чорным і белым. Дакладная дата рэлізу пакуль невядомая, але інсайдары мяркуюць, што новая мадэль будзе паказаная вясной 2025 года. Журналіст Bloomberg Марк Гурман пісаў, што Apple не стане рабіць асобную прэзентацыю для навінкі і раскажа пра яе на сваім сайце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.