У ЗША ад гульнявых студый патрабуюць пазначаць заробкавы дыяпазон у вакансіях
У некалькіх амерыканскіх штатах набылі моц законы, якія абавязваюць кампаніі з шэрагу сфер пазначаць заробкавы дыяпазон у вакансіях.

Гаворка вядзецца пра штаты Нью-Ёрк, Вашынгтон і Каліфорнія. У Нью-Ёрку кампаніі маюць публікаваць «дыяпазон добрасумленнай заработнай платы», у Вашынгтоне кампаніі маюць пазначаць «мінімальны або чаканы заробак». Ад каліфарнійскіх кампаній чакаецца пазначаны «заробкавы дыяпазон або дыяпазон пагадзіннай аплаты, на якую згодны працадаўца».
Некаторыя кампаніі сталі пазначаць даволі агульныя заробкавыя дыяпазоны. Напрыклад, у вакансіі інжынера па графіцы ў гульнявой студыі Netflix пазначаны дыяпазон ад 50 да 600 тысяч долараў на год. Некаторыя кампаніі ўжо раскрытыкавалі за нізкую аплату працы, асабліва на пазіцыях тэсціроўшчыкаў. Напрыклад, у вакансіі вядучага тэсціроўшчыка Diablo IV з Activision Blizzard пазначаны дыяпазон ад 49 да 91 тысячы долараў з фармулёўкай, што гэта «стандартны дыяпазон аплаты ў ЗША».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.