Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У ЗША расследуюць ролю Facebook і Instagram у збыце наркотыкаў

Федэральныя ўлады ЗША праводзяць расследаванне ў дачыненні да Meta, якой належаць сацсеткі Facebook і Instagram, на датычнасць да незаконнага збыту наркотыкаў. Пра гэта паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на дакументы і дасведчаныя крыніцы.

Пакінуць каментарый

Пракуратура Вірджыніі рассылае позвы ў суд і апытвае людзей у рамках крымінальнага расследавання, якое мае дапамагчы высветліць, ці спрыяюць Facebook і Instagram незаконнаму продажу наркотыкаў і ці атрымліваюць ад гэтага прыбытак.

Паводле копій позваў, пракуроры патрабавалі падаць дакументы, звязаныя з «кантэнтам пра наркотыкі» на платформах Meta. Гэтыя позвы былі разасланыя яшчэ летась, але вядома пра іх стала толькі цяпер.

Дапамогу ў расследаванні аказвае ўпраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША. У Meta адпрэчваюць магчымыя абвінавачванні, падкрэсліваючы, што продаж забароненых наркотыкаў супярэчыць палітыцы кампаніі. Там дадалі, што імкнуцца адсочваць і выдаляць падобны кантэнт са сваіх сацсетак, а таксама актыўна супрацоўнічаюць з праваахоўнікамі, каб дапамагчы змагацца з продажам і распаўсюджваннем забароненых рэчываў.

Як адзначае WSJ, падчас пандэміі Facebook і Instagram апанавала рэклама пра лекі, якія адпускаюцца па рэцэпце, нібыта для лячэння сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, трывогі і іншых захворванняў. Супрацоўнікі і пацыенты казалі, што рэклама спрыяла злоўжыванню рэчывамі, напрыклад, адэралам.

Прэс-сакратара Meta прылічылі да тэрарыстаў і завочна арыштавалі ў Расіі
Прэс-сакратара Meta прылічылі да тэрарыстаў і завочна арыштавалі ў Расіі
Па тэме
Прэс-сакратара Meta прылічылі да тэрарыстаў і завочна арыштавалі ў Расіі
Meta абвінавацілі ў незаконным зборы даных еўрапейскіх карыстальнікаў
Meta абвінавацілі ў незаконным зборы даных еўрапейскіх карыстальнікаў
Па тэме
Meta абвінавацілі ў незаконным зборы даных еўрапейскіх карыстальнікаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.