Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У ЗША выбралі больш за 30 лакацый для стварэння рэгіянальных тэхнахабаў

Адміністрацыя Джо Байдэна назвала 31 лакацыю, якая зможа прэтэндаваць на субсідыі з федэрльнага бюджэту для ператварэння ў рэгіянальныя тэхналагічныя цэнтры. Яны былі абраныя з 370 прэтэндэнтаў, паведамляе Reuters.

Пакінуць каментарый

Мэта ініцыятывы — спрыяць развіццю інавацый у перспектыўных кірунках ад вытворчасці акумулятараў для электракараў і паўправаднікоў да чыстай энергетыкі, а таксама прытоку прыватных інвестыцый. Акрамя гэтага, улады хочуць падцяпліць развіццё тэхналогій па-за межамі традыцыйных тэхнахабаў, такіх як Крэмніевая даліна або Бостан.

«Гэтыя тэхналагічныя экасістэмы сканцэнтраваныя ўсяго ў некалькіх пунктах краіны. Яны не адлюстроўваюць усяго яе патэнцыялу», — адзначыла міністарка гандлю ЗША Джына Раймонда.

Адабраныя тэхнапаркі знаходзяцца ў Мэрылэндзе, Алабаме, Вашынгтоне, Вісконсіне, Аклахоме, на Алясцы і ў іншых штатах. Яны факусуюцца на шырокім коле тэхналагічных галін, уключаючы квантавыя вылічэнні, штучны інтэлект, біятэхналогіі, персаналізаваную медыцыну, сістэмы аўтаномнага кіравання і іншыя. Раймонда дадала, што людзі не маюць быць вымушаныя рэлакавацца, каб атрымаць добрую працу, і што многія з выбраных хабаў — гэта маленькія гарады.

Налета адміністрацыя плануе ахапіць субсідыямі 5-10 лакацый з 31, кожнай з якіх будзе выдзелена да $75 млн. Агульны аб’ём сродкаў на рэгіянальныя інавацыі складзе $500 млн. Праграма была ўхваленая ў 2022 годзе ў рамках Закона аб чыпах (Chips and Science Act). Сёлета Джо Байдэн запытаў у Кангрэса яшчэ $4 млрд на дадатковае фінансаванне рэгіянальных тэхнапаркаў.

В США принят закон о выделении более $200 млрд чипмейкерам для противостояния Китаю
В США принят закон о выделении более $200 млрд чипмейкерам для противостояния Китаю
По теме
В США принят закон о выделении более $200 млрд чипмейкерам для противостояния Китаю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.