У Telegram з'явілася праграма для знаёмстваў
Учора карыстальнікам Telegram стаў даступны сэрвіс знаёмстваў TON Dating, створаны на блакчэйне TON. Пра яго распрацоўшчыкі расказалі «Коду Дурава».
Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі ў міні-праграме будзе праходзіць абавязковую шматступенчатую верыфікацыю асобы, што выключыць траплянне ў сетку ананімаў і ботаў. Алгарытм распрацаваны і навучаны па аналогіі з сістэмамі бяспекі, якія прымяняюцца ў анлайн-банкінгу.
Для жанчын падпіска ў TON Dating будзе бясплатнай, а для мужчын доступ будзе платным. Аплата будзе адбывацца пры дапамозе віртуальнай валюты Telegram Stars. Кошт 1 месяца — 2500 зорак (5700 расійскіх рублёў, або 225 беларускіх).
Карыстальнікі могуць манетызаваць праведзены ў сэрвісе час дзякуючы алгарытму майнінгу. За «запрашэнні сяброў», «лайкі» і «мэтчы» можна атрымліваць бонусы ў Toncoin. Гэтую крыптывалюту можна будзе выводзіць на асабісты крыптагаманец TON.
Да 2027 года сэрвіс разлічвае прыцягнуць больш за 1 млн актыўных карыстальнікаў на месяц. Геаграфічна ён арыентаваны на краіны СНД, Блізкі Усход, Еўропу і Азію.
Читать на dev.by