У Telegram з'явіўся афіцыйны ШІ-агент Manus
У месэнджары запушчаны афіцыйны ШІ-агент Manus — з поўным функцыяналам вэб-версіі сэрвісу. Новы рэжым Manus Agents дазваляе карыстальнікам выконваць шматкрокавыя задачы непасрэдна ў чаце

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што гэта паўнавартасны агент з «рэжымам разважання, інструментамі і шматкрокавым выкананнем задач». Карыстальнікі могуць падключыць акаўнт праз QR-код у закладцы «Агенты» на сайце Manus і адразу пачаць працу — без API-ключоў і складанай наладкі. Сэрвіс даступны для ўсіх тарыфных планаў.
У Telegram агент здольны выконваць тыя ж задачы, што і вэб-версія: праводзіць даследаванні, апрацоўваць даныя, ствараць структураваныя справаздачы і PDF-файлы. Падтрымліваюцца галасавыя паведамленні, выявы і дакументы. Карыстальнік можа выбраць мадэль: Manus 1.6 Lite для хуткіх штодзённых запытаў ці Manus 1.6 Max для больш складаных і крэатыўных задач.
У кампаніі заяўляюць, што агент мае доступ толькі да асабістага дыялогу з карыстальнікам і не можа чытаць іншыя чаты ці групы. Пры гэтым запуск у Telegram выглядае сімвалічна: Meta валодае WhatsApp, аднак першая інтэграцыя з’явілася на незалежнай платформе.
Manus першапачаткова прадставілі ў сакавіку 2025 года — агент хутка стаў віральным дзякуючы здольнасці аўтаномна выконваць складаныя задачы. Пазней кампанія запусціла падпіску ($39 і $199 у месяц) і абмежаваны бясплатны доступ.
У Telegram ужо выкарыстоўваюцца інтэграцыі на базе GPT/Codex, Claude і Perplexity, якія дазваляюць аўтаматызаваць даследаванні, апрацоўку дакументаў, кодынг проста з чата. Праз no-code-платформы, такія як n8n, Make, ChatPlace і BotHelp, карыстальнікі могуць разгарнуць уласных агентаў з падключэннем да моўных мадэляў і знешніх сэрвісаў.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
анус так анус
с 1 апреля не будет нкиакого вашего телеграмма
Неужели Индия его заблокирует?))