У Telegram з'явяцца Stories
Павел Дураў анансаваў сторыс у Telegram. Новы фармат паведамленняў з’явіцца ў месенджары на пачатку ліпеня.

Прадпрымальнік адзначыў, што першапачаткова каманда Telegram была супраць укаранення сторыс, але паддалася шматлікім просьбам карыстальнікаў — больш за палову ўсіх запытаў пра новыя функцыі звязаныя менавіта з гэтай функцыяй.
Сторыс будуць размяшчацца ў пашыральным раздзеле над спісам чатаў. Карыстальнікі змогуць выбіраць, хто ўбачыць іхнія «гісторыі»: усе, толькі кантакты або толькі выбраныя людзі. Сторыс любых кантактаў можна будзе прыбраць з галоўнага экрана, перамясціўшы ў спіс «Схаваныя» ў раздзеле з кантактамі.
Асаблівасцю «гісторый» у Telegram будзе магчымасць здымаць фота і відэа адначасова на франтальную і заднюю камеры. Таксама можна будзе рэдагаваць іх, дадаваць подпісы, спасылкі і адзначаць іншых карыстальнікаў. Акрамя гэтага, карыстальнікі змогуць выбраць тэрмін дзеяння сторыс: 6, 12, 24 або 48 гадзін — або пакінуць іх назаўжды ў профілі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.