У TikTok завірусіўся новы трэнд з фотаздымкамі на пашпарт. Праз яго ў людзей праблемы ў аэрапортах
Фатаграфавацца на дакументы — боль для многіх людзей, бо прыгожа атрымацца на здымку атрымліваецца далёка не заўсёды, а любавацца ім мінімум пры кожным паказванні прыйдзецца доўга. Прыхарашыцца нескладана, але пагражае наступствамі: карыстальнікі TikTok выкладваюць ролікі пра тое, як іх не прапускаюць у аэрапортах праз тое, што сістэма «не пазнае іх у грыме», расказвае Fast Company.

«Вось таму ніколі не рабіце гарачыя фота для пашпарта», — адзначае адная інфлюенсерка. На відэа яна апранутая ў чорную худзі і кепку, а на твары ні грама макіяжу — у адрозненне ад «размаляванай» фатаграфіі ў пашпарце. Карцінка настолькі адрозніваецца ад рэальнасці, што дзяўчыну ледзь пусцілі на рэйс: «Мяне ніколі ў жыцці так не прыніжалі», — смяецца яна.
Яшчэ адная ціктокерша кажа, што фота ў пашпарце для яе суцэльнае расчараванне. Паводле яе слоў, мець гарачае фота добра роўна да таго моманту, пакуль цябе не адшыла сістэма распазнання твараў у аэрапорце.
Такія папярэджанні дзяўчыны выкладваюць на фоне новага трэнду ў TikTok: людзі наносяць «баявы раскрас» і замарочваюцца са святлом толькі дзеля таго, каб удала сфатаграфавацца. Некаторыя, напрыклад, Кім Кардаш’ян, для важных фота наогул збіраюць цэлую каманду прафесіяналаў.
Так ці інакш, прыгожа выглядаць на пашпарце зусім не абавязкова — фота толькі мае выразна перадаваць рысы твару, каб памежныя і іншыя службы маглі лёгка ідэнтыфікаваць чалавека.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот почему нужно знакомиться в бассейне - там все без макияжа, сразу видно товар лицом)))