Беларусы з ІТ раскажуць на Future Leaders Forum, як рабіць глабальны бізнэс
25 мая ў Варшаве пройдзе Future Leaders Forum 2024. Гэта форум аб прадпрымальніцтве, адукацыі, кар’еры.

На форуме паспяховыя беларусы і беларускі раскажуць, як рабіць глабальны бізнэс. У рамках форуму пройдуць панэльныя дыскусіі аб тым, як запускаць стартапы, расці ў карпарацыях, вучыцца ў найлепшых універсітэтах планеты.
У рамках форуму адбудзецца фінал прэміі Belarus Future Leadership Award. Яе будуць уручаць за найлепшую інавацыйную ідэю для Беларусі.
Адабраныя раней удзельнікі і ўдзельніцы пакажуць свае ідэі пра будучыню ў фармаце TEDx. Па выніках фіналу будзе вызначаны пераможца BFLA, які атрымае грашовы прыз у памеры 300 еўра. Ва ўсіх удзельнікаў фіналу будзе доступ да ментарства.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Чтобы им делать глобальный бизнес, сначало надо выехать из РБ