У Японіі пачалі прадаваць квантавыя камп'ютары
У продажы з’явіліся партатыўныя квантавыя камп’ютары кітайскай кампаніі SpinQ Technology.
У продажы з’явіліся партатыўныя квантавыя камп’ютары кітайскай кампаніі SpinQ Technology.
У продажы з’явіліся партатыўныя квантавыя камп’ютары кітайскай кампаніі SpinQ Technology.
У серыю ўвайшлі тры прылады: Gemini, Gemini Mini і Triangulum. Кампанія сцвярджае, што гэтыя ПК з’яўляюцца першымі на рынку квантавымі камп’ютарамі, даступнымі для шырокага спажыўца. Найтаннейшай стала мадэль Gemini Mini. Камп’ютар магутнасцю два кубіты каштуе $8700.
Сістэма Gemini важыць 44 кілаграмы і каштуе істотна даражэй — каля $43 тысяч. Яна можа эмуляваць працу ў рэжыме васьмі кубітаў, але фактычна ўтрымлівае толькі два фізічныя кубіты. Трохкубітавую сістэму Triangulum можна набыць за $58 тысяч, яна важыць 40 кілаграмаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.