Першую котку па мянушцы Футаба японская тэхналагічная кампанія Qnote узяла з сушы-рэстарана ў 2004 годзе — і не змагла спыніцца. Цяпер у яе офісе жыве 10 пухнатых «работнікаў», расказвае South China Morning Post. Таксама ў офісе працуюць 32 скураныя супрацоўнікі.
Першую котку па мянушцы Футаба японская тэхналагічная кампанія Qnote узяла з сушы-рэстарана ў 2004 годзе — і не змагла спыніцца. Цяпер у яе офісе жыве 10 пухнатых «работнікаў», расказвае South China Morning Post. Таксама ў офісе працуюць 32 скураныя супрацоўнікі.
Кампанія забрала катоў з сабой, калі пераязджала ў новы 4-павярховы будынак у 2020 годзе, а два паверхі памяшкання нават абсталявала для іх 12 туалетамі і паліцамі. Сцены офіса былі спецыяльна пафарбаваныя, каб прадухіліць драпіны. Супрацоўнікі самі па чарзе кормяць катоў і прыбіраюць за імі.
У катоў ёсць розныя «пасады», напрыклад, «адміністратар», «менеджар», «аўдытар» і «кіраўнік кампаніі». Апошнюю і самую высокую пазіцыю займае 20-гадовая Футаба. Па іерархіі яна стаіць нават вышэй за дырэктара Qnote Набуюкі Цурута.
Шэсць катоў — нашчадкі Футабы і ката аднаго з супрацоўнікаў. Аднаго раней бяздомнага ката, які патрапіў у аварыю, выратаваў і прынёс іншы супрацоўнік, а яшчэ аднаго кампанія прынесла з катакавярні. Восем ваўняных знаходзяцца ў офісе «фултайм», а яшчэ два жывуць дома ў аднаго супрацоўніка.
Паводле сцвярджэння кампаніі, каты дапамагаюць з’яднаць каманду, падымаюць супрацоўнікам настрой і нагадваюць ім, што часам трэба браць перапынак. Менеджарам яны дапамагаюць лепш дазнацца супрацоўнікаў па іх адносінах да гадаванцаў. Таксама каты прыцягваюць новых супрацоўнікаў і спрыяюць зніжэнню адтоку персаналу. А сярод патрабаванняў да суіскальнікаў Qnote выстаўляе любоў да катоў. Гэты звер размешчаны і на яе лагатыпе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Респект!