Вайб-кодынг? За паўгода ў App Store з'явілася амаль столькі ж новых прыкладанняў, колькі за увесь 2024
Загрузкі не паспяваюць за выбуховым ростам рэлізаў у App Store: колькасць новых праграм у краме Apple ў першай палове 2026 года вырасла ўдвая, а лік спамповак — усяго на 2%. Такія дадзеныя Sensor Tower прыводзіць New York Times.

Летась колькасць новых праграм, якія выйшлі ў App Store, вырасла на 30% — прыкладна да 600 тысяч, паводле ацэнак аналітычнай кампаніі. За першую палову сёлета лік навінак падвоіўся і склаў каля 560 тысяч.
Спампоўкі ж летась выраслі на 3% — да 35,4 млрд. А за першую палову сёлета — на 2% да 17,6 млрд.
У каментары для NYT прадстаўнікі Apple адзначылі яшчэ адзін пабочны эфект ад буму заявак — павышаную нагрузку на працэс мадэрацыі App Store. Паводле іх, кампанія стабільна правярае 90% адпраўленых праграм на працягу 48 гадзін. Там «у захапленні» ад таго, як распрацоўшчыкі асвойваюць найноўшыя інструменты, каб выпускаць праграмы небывалымі тэмпамі.
У Apple дадалі, што абсалютна да ўсіх праграм прад’яўляюцца аднолькава высокія стандарты якасці, прыватнасці і бяспекі — незалежна ад таго, навайбкодзілі іх ці зрабілі традыцыйным спосабам.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.