Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вакансіі для Java Developer на jobs.dev.by

На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 165 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі вакансіі для Java Developer.

Пакінуць каментарый
Вакансіі для Java Developer на jobs.dev.by

На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 165 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі вакансіі для Java Developer.

Java Big Data Developer — BelPrime

Кампанія шукае распрацоўшчыка ў праект SEO PowerSuite Backlink API. У рамках гэтага праекта распрацоўваецца і падтрымліваецца база зваротных спасылак у інтэрнэце, а таксама API, якое дае доступ да звестак з гэтай базы для кліентаў — распрацоўшчыкаў іншых SEO сэрвісаў. 

Патрабаванні да кандыдата:

  • Досвед як Java Big Data Developer (пажадана ад 2 гадоў працы ў гэтым кірунку).
  • Упэўненае валоданне платформай java і досвед працы з Java (мінімум апошнія 3 гады працы).
  • Цвёрдыя веды базы і асаблівасцей multi-threaded і concurrent java распрацоўкі.
  • Досвед самастойнага праектавання бібліятэк і падсістэм.
  • Навыкі аналізу і цюнінгу прадукцыйнасці java праграм.
  • Навыкі практычнага прымянення прынцыпаў ААП і шаблонаў праектавання.
  • Досвед выкарыстання хаця б адной DB (HBase,Cassandra etc).
  • Моцныя веды агульнавядомых алгарытмаў і структур даных.

Будзе плюсам:

  • Досвед у карыстанні Spark.
  • Досвед выкарыстання Hadoop MapReduce.
  • Досвед выкарыстання HBase, Clickhouse, Kafka.
  • Удзел у Agile працэсе распрацоўкі, пажадана Scrum.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Full Stack Engineer — Stiltsoft

Stiltsoft — прадуктовая кампанія. Распрацоўвае праграмы, якія пашыраюць магчымасці Jira, Confluence, Bitbucket. Кампанія шукае Full Stack Engineer у каманду прадукту izi — LMS for Confluence. 

Патрабаванні да кандыдата:

  • Уменне праектаваць і пісаць код, які лёгка чытаць і падтрымліваць.
  • Праца з рэляцыйнымі БД.
  • Гатоўнасць тэставаць свой код, пісаць інтэграцыйныя і юніт тэсты.
  • Кандыдат без праблем ставіцца да рэв’ю свайго кода і можа рабіць рэв’ю кода калегаў.

Які досвед будзе карысны, але не абавязковы:

  • Веданне англійскай на ўзроўні Intermediate або вышэйшым. 
  • Досвед выкарыстання AWS, Docker.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Middle Java Developer (Backend) — Alseda Consulting

ІТ-кампанія Alseda Consulting шукае ў каманду Middle Java Developer (Backend).

Патрабаванні да кандыдата:

  • Досвед працы на Java 8 версіі і вышэйшай.
  • Разуменне працы REST і SOAP.
  • Уменне разбірацца ў чужым кодзе.
  • Наяўнасць профільнай адукацыі (IT / тэхнічная).
  • Аналітычнае мысленне, уменне працаваць у камандзе і адказнасць за свой вынік.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Java developer (досвед працы з высоканагружанымі сістэмамі) — ТАА «ФоксТры»

Патрабаванні да кандыдата:

  • Досвед распрацоўкі мікрасэрвіснай архітэктуры.
  • Досвед у праектаванні высоканагружаных ІТ-рашэнняў на базе мікрасэрвіснай архітэктуры.
  • Досвед працы ў камандзе, правядзення code-review.
  • Досвед працы з рэляцыйнымі БД (досвед праектавання слоя захоўвання).

Будуць плюсам:

  • Гатоўнасць абмяркоўваць моцныя/слабыя бакі існых/будучых рашэнняў, прапаноўваць свае рашэнні і здольнасць аргументавана даводзіць іх прыдатнасць.
  • Моцныя навыкі SQL і noSQL.
  • Досвед праектавання баз даных.
  • Досвед стварэння шматкарыстальніцкіх праграм.
  • Здольнасць знаходзіць простыя рашэнні для складаных задач.
  • Веданне тэхналогій кантэйнерызацыі і аркестрацыі (docker, swarm, kubernetes).
  • Веданне тыпавых шаблонаў інтэграцыі інфармацыйных сістэм.
  • Досвед праектавання і ўкаранення прадуктаў з мікрасэрвіснай архітэктурай.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Java developer (middle/ senior) — Lansoft

Lansoft-ІТ — кампанія поўнага цыкла распрацоўкі і тэставання праграмнага забеспячэння ад дызайну да падтрымкі. Распрацоўвае ІТ прадукты з нуля, а таксама можа інтэгравацца і ўзмацняць існыя праекты. 

Патрабаванні да кандыдата:

  • Досвед распрацоўкі на java ад 3-х гадоў у камерцыйных праектах.
  • Упэўненае веданне мовы Java 8+ і асноўных пакетаў стандартнай бібліятэкі.
  • Досвед прымянення СКБД для працы з данымі, уменне складаць SQL запыты.
  • Досвед прымянення асноўных пакетаў Spring Framework і Spring Boot.
  • Навыкі працы з Apache Maven для зборкі і публікацыі артэфактаў.
  • Досвед каманднай распрацоўкі з выкарыстаннем git або іншай сістэмы кантролю версій.
  • Разуменне і досвед прымянення прынцыпаў ААП.

Будзе плюсам:

  • Досвед працы ў Linux.
  • Досвед прымянення інструментаў Gitlab CI для бесперапыннай інтэграцыі.
  • Навык працы з Docker і Testcontainers.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.