Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Valve хітрасцю заблакавала адразу 40 тысяч чытараў Dota 2, навек

Valve расказала, як назаўжды забаніла больш за 40 тысяч акаўнтаў у Dota 2, якія апошнія некалькі тыдняў карысталіся чужым софтам для падману іншых геймераў. Гэтыя праграмы звярталіся да схаванай інфармацыі, прызначанай выключна для гульнявога кліента, што давала карыстальніку несправядлівую перавагу.

Пакінуць каментарый

Кампанія адзначае, што перш за ўсё імкнецца выправіць уразлівасці, праз якія магчыма выкарыстоўваць чыты. Але таксама вырашыла прыбраць парушальнікаў з базы актыўных гульцоў.

Распрацоўшчыкі выпусцілі адмысловае абнаўленне, якое змяшчала «прынаду» — даныя, якія запытваліся толькі праграмамі, што даюць несумленную перавагу, і ніяк не выкарыстоўваліся пры звычайнай гульні. Усе заблакаваныя акаўнты запытвалі доступ да гэтых даных, таму кампанія ўпэўненая, што кожнае з блакаванняў заслужанае.

Паводле слоў Valve, блакаванняў выявілася надзвычай багата праз распаўсюджанасць падобных чытоў, але яна ўсё роўна працягне кампанію па барацьбе з парушальнікамі. Звычайна яна вядзецца за кулісамі, але гэтую сітуацыю вынеслі на публіку, каб астатнім непанадна было. У тым ліку прафесійным гульцам, якім могуць назаўжды забараніць удзельнічаць у турнірах ад Valve.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.