Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Венчурная студыя з беларускімі каранямі выпусціла праграму для зняцця стрэсу

Праект завецца Bear Room. Гэта стартап, распрацаваны DŌBRA — венчурнай студыяй з беларускімі каранямі, якая цяпер знаходзіцца ў Літве.  

Пакінуць каментарый

Праект завецца Bear Room. Гэта стартап, распрацаваны DŌBRA — венчурнай студыяй з беларускімі каранямі, якая цяпер знаходзіцца ў Літве.  

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, у аснове праграмы ляжыць канцэпцыя пазітыўнага адцягнення. Згодна з гэтай канцэпцыяй, нават некалькі хвілін без стрэсу дапамагаюць не толькі ў яго пераадоленні, але і далейшай прафілактыцы. 

Для зняцця стрэсу праграма прапаноўвае карыстальнікам розныя практыкаванні: дыхальныя і вакальныя практыкі, тапінг (пастукванне) працягласцю ад 2 да 8 хвілін.

Праграма даступная ў App Store і Google Play. На гэты момант яе спампавала больш за 15 тысяч карыстальнікаў. 


Венчурную студыю DŌBRA заснаваў беларускі прадпрымальнік Аляксандр Скрабоўскі (яго фонд праводзіў конкурс Social Weekend у Мінску).

Студыя не шукае стартапаў, а робіць іх сама — знаходзіць і рэсёрчыць ідэі, затым запрашае продакт-оўнераў, дызайнераў, распрацоўшчыкаў і экспертаў у адпаведных даменах у каманду. Тэмы — здароўе, бяспека, актыўнае даўгалецце, устойлівасць асяроддзя пражывання і ўрбаністыка.

Усе 5 праектаў гэтага банчу прысвечаныя ментальнаму здароўю.

«Нашыя стартапы не баяцца паміраць». Як арганізатар Social Weekend стартуе бізнэсы ў Еўропе (незвычайна!)
«Нашыя стартапы не баяцца паміраць». Як арганізатар Social Weekend стартуе бізнэсы ў Еўропе (незвычайна!)
Па тэме
«Нашыя стартапы не баяцца паміраць». Як арганізатар Social Weekend стартуе бізнэсы ў Еўропе (незвычайна!)

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.