Time назваў найлепшыя відэагульні 2022 года

Часопіс Time па традыцыі апублікаваў дзясятку найлепшых відэагульняў 2022 года. Лідарам рэйтынгу стала God Of War: Ragnarok у жанры action-adventure з элементамі hack and slash.

Пакінуць каментарый

Пасля шматлікіх затрымак рэлізаў і няўдач праз пандэмію каранавіруса індустрыя відэагульняў сёлета набрала абароты. У 2022-м было выпушчана больш разнастайных доўгачаканых гульняў, чым у 2021-м. Журналісты мяркуюць, што распрацоўшчыкі гульняў сёлета мелі наўме апакаліпсіс.

«Хаця панятак уцёкаў ад рэчаіснасці падаецца троху слабейшым у сувязі з такой колькасцю гісторый пра канец свету, здаецца, што пандэмія, уварванне Расіі ва Украіну, пастаянная пагроза нецярпімасці і замахаў на правы чалавека заахвоцілі распрацоўшчыкаў гульняў зрабіць акцэнт на важнасці заставацца на сувязі і змагацца разам, няхай гэта будуць сумесныя рэжымы або аповед», — піша Time.

Топ-10 найлепшых відэагульняў 2022 года:

  1. God of War: Ragnarok (PS4, PS5).
  2. Horizon: Forbidden West (PS4, PS5).
  3. The Quarry (PS4, PS5, XBOX One, XBOX Series X/S, ПК).
  4. Elden Ring (PS4, PS5, XBOX One, XBOX Series X/S, ПК).
  5. Stray (PS4, PS5, ПК).
  6. The Last of Us Part 1 (PS5, ПК).
  7. Sifu (PS4, PS5, Nintendo Switch, ПК).
  8. Resident Evil Village: Shadows of Rose (PS4, PS5, XBOX One, XBOX Series X/S, ПК).
  9. LEGO Star Wars: The Skywalker Saga (PS4, PS5, XBOX One, XBOX Series X/S, Nintendo Switch, ПК).
  10. Teenage Mutant Ninja Turtles: Shredder’s Revenge (PS4, PS5, XBOX One, Nintendo Switch, ПК).
Microsoft адключыла куплю кодаў у Аргенціне і Турцыі. Геймеры кажуць пра канец эпохі танных гульняў
Па тэме
Microsoft адключыла куплю кодаў у Аргенціне і Турцыі. Геймеры кажуць пра канец эпохі танных гульняў
ФІФА выпусціць 4 гульні пасля разрыву адносін з EA Sports
Па тэме
ФІФА выпусціць 4 гульні пасля разрыву адносін з EA Sports
Смяротны VR-шлем забівае геймера пасля смерці яго гульнявога персанажа
Па тэме
Смяротны VR-шлем забівае геймера пасля смерці яго гульнявога персанажа

Читать на dev.by