Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ведамствы ЗША выпілоўваюць код расійскай кампаніі, якая маскіравалася пад амерыканскую

Амаль 8 тысяч праграм у сторах Google і Apple утрымліваюць код кампаніі Pushwoosh, якая выдавала сябе за амерыканскую, але насампраўдзе мае расійскія карані, даведаўся Reuters.

Пакінуць каментарый
Ведамствы ЗША выпілоўваюць код расійскай кампаніі, якая маскіравалася пад амерыканскую

Амаль 8 тысяч праграм у сторах Google і Apple утрымліваюць код кампаніі Pushwoosh, якая выдавала сябе за амерыканскую, але насампраўдзе мае расійскія карані, даведаўся Reuters.

Паводле дакументаў, пададзеных у Расіі, штаб-кватэра кампаніі месціцца ў Новасібірску. Тут яна займаецца апрацоўкай даных, плаціць падаткі і налічвае каля 40 супрацоўнікаў. Аднак у сацсетках і дакументах для амерыканскіх органаў Pushwoosh пазіцыянуе сябе як амерыканскую фірму, якая ў розны час базіравалася ў Каліфорніі, Мэрылендзе, а цяпер — у сталічным Вашынгтоне.

Яе код апынуўся ў сямі публічных праграмах Цэнтраў кантролю і прафілактыцы захворванняў ЗША. Яго выдалілі пасля таго, як даведаліся пра паходжанне кампаніі, у сувязі з пагрозай бяспецы.

Яшчэ ў сакавіку з той жа прычыны ад праграмы з кодам Pushwoosh пазбавілася Войска ЗША. Праграма выкарыстоўвалася для падрыхтоўкі салдат на адной з галоўных трэніровачных баз краіны.

Pushwoosh дазваляе распрацоўшчыкам праграм складаць профілі карыстальнікаў на аснове іх сеткавай актыўнасці і адпраўляць праз свае серверы кастамізаваныя пуш-паведамленні. Кампанія сцвярджае, што не збірае ўразлівых даных, і прыкмет злоўжывання карыстальніцкай інфармацыяй у Reuters не выявілі.

Заснавальнік Pushwoosh Макс Конеў заявіў журналістам, што кампанія не спрабавала схаваць паходжанне, а сам ён ганарыцца быць рускім. Ён дадаў, што кампанія ніяк не звязаная з расійскімі ўладамі, а захоўвае даныя на серверах у ЗША і Германіі. Аднак эксперты ў кібербяспецы адзначаюць, што гэта не перашкодзіла б расійскім спецслужбам пры неабходнасці прымусіць яе даць доступ да іх.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.