«Вікіпедыю» накрыла хваля генератыўнай бязглуздзіцы, якую дадаюць карыстальнікі
Карыстальнікі анлайн-энцыклапедыі сталі масава публікаваць бессэнсоўную і неправераную інфармацыю, згенераваную АІ.
Карыстальнікі анлайн-энцыклапедыі сталі масава публікаваць бессэнсоўную і неправераную інфармацыю, згенераваную АІ.
Карыстальнікі анлайн-энцыклапедыі сталі масава публікаваць бессэнсоўную і неправераную інфармацыю, згенераваную АІ.
Паводле даных TechSpot, Wikipedia стварыла адмысловы праект WikiProject AI Cleanup. Каманда добраахвотнікаў займаецца пошукам, рэдагаваннем і выдаленнем ілжывай інфармацыі, якую стварылі карыстальнікі з дапамогай генератыўнага АІ.
Рэдактары заўважылі ўрыўкі артыкулаў, якія відавочна былі напісаныя чат-ботам. Падазрэнні пацвердзіліся, калі супрацоўнікі змаглі ўзнавіць гэтыя тэксты з дапамогай ChatGPT. «Пасля гэтага і было вырашана арганізаваць праект пошуку АІ-тэксту», — расказаў адзін з заснавальнікаў каманды Ільяс Леблю.
Напрыклад, яны выявілі артыкул пра Асманскую крэпасць Амберлісіхар, пабудаваную ў 1400-я гады. У тэксце аб’ёмам 2 тысячы слоў падрабязна апісвалася месцазнаходжанне і будаўніцтва аб’екта, хоць насамрэч такой крэпасці ніколі не існавала і ўся інфармацыя пра яе была выдуманай.
Праблема генератыўнага зместу палягае ў тым, што карыстальнікі пачынаюць устаўляць ілжывыя даныя ва ўжо існыя артыкулы. Валанцёры прызнаюцца, што не разумеюць, навошта карыстальнікі гэта робяць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так а чего сразу пользователи?
Может, это какая-то ллмка в свободное от работы время решила поволонтёрить, отплатить долг.
Так а чего сразу ИИ?
У нас на работе анекдот был.
Один насяльника за всеми с пилой бегал, заставлял использовать LLM под роспись.
А потом через какое-то время прилюдно пожаловался, что какого чёрта ему сгенерированные отчёты с водой пишут, ему не интересно такое читать.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 кастрычніка 2024, 13:30