Віктар Хамянок адчувае, што «наш бронецягнік ляціць у [тартарары]». І просіць падтрымкі супольнасці

Супольнасць у асноўным пагаджаецца. І раіць, што рабіць.

13 каментарыяў

Экс-СЕО Rozum Robotics Віктар Хамянок апублікаваў у фэйсбуку пост адчаю

«Сябры, я маю просьбу.

У мяне апошнія паўгода (а то і паўтара) ёсць адчуванне, што наш бронецягнік ляціць у [тартарары]. Па ўсіх кірунках. Эканоміка, палітыка, дэмаграфія. Усюды. У РБ, РФ, у Еўропе, у Штатах. Усё так сабе, а далей будзе толькі горш. На клінічную дэпрэсію не падобна, але рукі не падымаюцца пачынаць рабіць штосьці сур’ёзнае. Скажыце, ці ў мяне нейкае кагнітыўнае скажэнне, ці так і ёсць насамрэч?

А яшчэ лепей, скажыце, што ўсё не так і нас чакае светлая будучыня. Асабліва важнае меркаванне тых, хто ўжо даўно не тут. Вельмі трэба пачуць пазітыўныя сцэнары будучыні».

Супольнасць актыўна адгукнулася на заклік аб дапамозе і накідала пад пару сотняў каментароў. Сярод удзельнікаў дыскусіі Антаніна Бінецкая, Зміцер Мацвееў, Яраслаў Ліхачэўскі, Дзяніс Іскорцаў, Насця Хамянкова, Марк Бернштэйн і іншыя.

Рэакцыі на пост у асноўным двух тыпаў: пазітыўная, так, ляцім якраз туды, і негатыўная — не, усё будзе добра, нават калі спачатку будзе вельмі дрэнна. Але адсутнасць у аўтара энергіі на сур’ёзную працу ўсе разумеюць.

— Складана з тым, каб сябе неяк у бадзёрым гуморы трымаць. На дзіва ратуе праца, асабліва калі ад ранку і да вечара званкі/задачы, што і не адарвацца на навіны/чаты.

— Дык, а ці ёсць сэнс у гэтай працы? Стратэгічны? Ці толькі каб за кватэру заплаціць?

— Пакуль вера ў тое, што ўвесь кашмар скончыцца, яшчэ ёсць, так што хутчэй так, чым не.

— Так, дакладна такое ж адчуванне. І будзе толькі горш. Ну, а потым, калі-небудзь, магчыма, свет выйдзе з гэтага вар’яцтва. Але новае, я думаю, трэба рабіць. Нават праз «не хачу». Як іначай мы наблізім гэтае «калі-небудзь».

— Палёт кіраваны. Усё ідзе паводле плана. Толькі нам яго не гавораць. Але відавочна — чума — вайна — голад — смерць…

— [А прызямлімся мы] ў постіндустрыяльную эканоміку. Зараз ідзе злом індустрыяльнай. Па-добраму ніхто не захацеў. Робяць па-дрэннаму…

— Новая Зеландыя выжыве. Астатнія — не факт.

— Лепш не будзе, будзе толькі горш, да таго часу, пакуль чалавецтва не вымрэ адсоткаў на 95. І потым будуць пачынаць усё з пачатку, з пячор і коп’яў. Але гэта не падстава апускаць рукі, трэба проста прыняць гэтую рэчаіснасць і працаваць з тым, што ёсць.

— Калі працягваць думку Бадрыяра, то значна эфектыўней/устойлівей для ўсіх развіваць «сімуляцыю» і замест рэальных дзеянняў ствараць бачнасць, «гіперрэальнасць». Яна па-за катэгорыяй «гэта добра» або «гэта дрэнна».

— Пакуль людзі будучыні ствараюць гіперрэальнасць, чувакі з палеарэальнасці праломваюць ім чэрап друком, сабраным паводле тэхналогій мінулага стагоддзя.

— За гарызонтам падзей можа знайсціся новы сусвет. Будзь аптымістам!

— Гарызонт падзей — мяжа ў астрафізіцы, за якой падзеі не могуць паўплываць на назіральніка.

— Чалавецтва вынесе з гэтага вялікі ўрок. Ну, рэшта чалавецтва. І нічога, хто сказаў, што нас павінна быць 7 млрд? Усяго сто гадоў таму 3 млрд было, і жылі выдатна. А да таго, у кайназой, наогул усё было натуральнае. І скрыжалі нашчадкам цікавыя дастануцца.

— Мне здаецца, гэта глабальная змена эпох. Індустрыяльнае, а за ім і рэсурснае грамадства і эканоміка канчаткова паміраюць, на змену ідзе штосьці новае. Мы не першыя людзі за гісторыю чалавецтва, якія праз гэта праходзяць. Напрыклад, на зломе Сярэднявечча і Рэнесансу людзі паплылі адкрываць новыя кантыненты і будаваць марскія імперыі. З пачаткам індустрыяльнай эпохі стала цесна жыць у Еўропе, і людзі пачалі актыўна перасяляцца ў Амерыку. Нам трэба знайсці тыя межы, якія трымаюць нас у рамках старога (існага) свету і пераступіць іх. Тады адкрыюцца новыя гарызонты, якія можна будзе даследаваць. Карацей кажучы, нельга адкрыць берага Новага Свету, не згубіўшы з вачэй  берагоў старога.

 — Бронецягнік і праўда ляціць куды трэба. Горш — будзе. А потым будзе значна лепш. Якая будзе карцінка, не ведаю, але паводле адчуванняў — вельмі шмат энергіі і жыцця.


А якія ў вас адчуванні? Дзяліцеся ў каментарах.


Читать на dev.by