Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Уезд у Польшчу з візай PBH пастрожылі. Вось якія дакументы патрэбныя

І што рабіць, калі працы/ІП у Польшчы яшчэ няма.

17 каментарыяў

І што рабіць, калі працы/ІП у Польшчы яшчэ няма.

Пасля скасавання праграмы «Poland. Business Harbour» польскія памежнікі пастрожылі праверкі беларусаў, якія ўязджаюць з візай PBH. Ад іх цяпер заўсёды патрабуюць дакументы, што пацвярджаюць мэту паездкі. Раней такія праверкі маглі быць выбарачнымі.

Карысны канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic сабраў кейсы за люты-сакавік, а мы вылучылі заканамернасці.

Змест

Першы ўезд

Рыхтуйце запрашэнне на працу.

Калі ў вашых планах адкрываць ІП, то галаслоўнага абяцання памежніку можа не хапіць. Выхадам можа стаць дамова з інкубатарам пра абслугоўванне вашага будучага ІП.

«У снежні мы атрымалі візу РВН па спісах PAIH (падавалі дакументы групай на рэлакацыю аддзела), у такім выпадку не прадугледжаная рэкамендацыя або запрашэнне на працу. Пераезд запланавалі на вясну. Але наш працадаўца набраў штат і ў яго адпала неабходнасць укладаць з намі кантракт. Таму мы вырашылі адкрыць ІП і працаваць з контрагентам з ЗША. На пачатку сакавіка мы адправіліся на мяжу з Польшчай. Праз 7 гадзін чакання на мяжы палякі папрасілі дакументы, а ў нас акрамя візы нічога не было. 

Мы доўга спрабавалі растлумачыць, што для гэтага тыпу візы дамова не прадугледжаная. Яны былі непахісныя — нам давялося вяртацца. 

Мы вярнуліся ў Брэст і знайшлі кантакт бізнэс-інкубатара. Літаральна за адзін працоўны дзень нам падрыхтавалі пагадненне пра намер адкрыць і абслугоўваць ІП, выслалі кантракт. Наступнага дня мы зноў паехалі на другі круг. Загадзя папярэдзілі дырэктара аб праходжанні мяжы, каб ён быў на сувязі нават ноччу. Гэтым разам у нас праверылі дакументы, патэлефанавалі па нумары з дамовы і пасля 15-хвіліннай размовы ўсё ж прапусцілі.

Я польскую не асабліва разумею, але, здаецца, удакладнялі, калі мы звярнуліся, якую дзейнасць будзем весці, з якой краіны контрагент».

Праца па кантракце

У гэтым выпадку прыйдзецца паказаць саму дамову. Лепш на паперы — не факт, што атрымаецца разжаліць памежнікаў здымкамі дамовы ў смартфоне. І будзьце гатовыя, што кіраўніку фірмы будуць тэлефанаваць і пераправяраць

«Ездзіў з візай РВН у лютым і сакавіку. Правяралі дамову аб працы (яна была з сабой на паперы) і задавалі тыповыя пытанні: куды едзеце, ці жывяце ў Польшчы і г. д.»


«Палякі не хацелі прапускаць з фота кантракта — патрабавалі менавіта раздрукаваны кантракт. Але ў выніку прапусцілі так».


«Ехала з двума пашпартамі (новы і пратэрмінаваны з візай РВН). Палякі старанна правяралі дамову на працу, перапісвалі кудысьці звесткі (я нічога не падпісвала). Потым паклікалі начальства паглядзець на маю дамову і праз хвілін 40 прапусцілі».

Праца ІП

Калі ў вас ужо ёсць ІП у Польшчы, рыхтуйце выпіску з CEIDG і кантракт з кампаніяй-контрагентам (зноў на паперы). У крайнім выпадку паспрабуйце назваць NIP. Хутчэй за ўсё іх таксама будуць правяраць.

«Калі заязджала ў Беларусь, нічога не пыталіся ні палякі, ні беларусы. Пры ўездзе ў Польшчу польскія папрасілі выпіску з CEIDG і кантракт з кампаніяй. Потым сказалі адысці ў старонку і пачакаць, пакуль дакументы правераць. У выніку нешта там у камп’ютары правяралі (мабыць, дзейнае/нядзейнае ІП) і прапусцілі».


«Працую ў Польшчы як ІП, загадзя раздрукавала кантракт, zaświadczenie o wpisie do CEIDG (самая важная паперка), ліст аб тым, калі забіраць карту і дэцызію па ДНЖ. У выніку спатрэбілася толькі пасведчанне ІП. Хвілін 20 нешта глядзелі/ўдакладнялі і ў выніку прапусцілі.

Пры гэтым маю знаёмую ледзь не развярнулі праз тое, што яе дакументы былі ў электронным выглядзе».


«Працую ІП. Як толькі з’явіліся навіны, што ўладальнікаў віз РВН правяраюць, я раздрукаваў дамову з фірмай, апошнюю фактуру, пацверджанні прыходу аплаты па фактуры і аплаты падаткаў. Пані на мяжы, убачыўшы візу, сказала падрыхтаваць дадатковыя дакументы (але яе цікавіла толькі дамова). Потым уносіла ў камп’ютар з дамовы мае даныя і даныя фірмы, камусьці тэлефанавала. У выніку пытанняў больш не ўзнікла, і мяне прапусцілі. Са мной ехаў калега ў госці да сяброў па няпольскай турыстычнай візе — яму задалі толькі стандартныя пытанні і прапусцілі без праблем».


«Двойчы ад лютага праз мяжу ездзіў: першы раз на пачатку лютага, яшчэ нават не было навіны, што правяраюць.

Быў шакаваны, але сказаў NIP — і гэтага хапіла.

Другі раз хапіла выпіскі з CEIDG. Абодва разы нешта ў сябе правяралі даволі доўга».

Вы сужэнец айцішніка/-цы з PBH

Калі сваёй працы ў Польшчы вы не маеце, падрыхтуйце дакументы, якія пацвярджаюць занятасць сужэнца.

«Выязджала з Беларусі ў лютым па PBH як жонка айцішніка і беспрацоўная. Польскі бок раптам папрасіў дамову мужа. Гэта было няпроста, улічваючы якасць інтэрнэту на мяжы, але электронная ім у выніку падышла. Да гэтага 4 разы нічога не пыталіся».


«Я ехаў з візай РВН, мельдункем, песэлем і ўмовай аб працы.

Мая жонка не працуе — стражы тэлефанавалі камусьці і пыталіся, ці можа яна так уехаць.

Для тых, хто ехаў як ІП, было дастаткова выпіскі з CEIDG (нават электроннай). Было шмат тых, хто ніякіх дакументаў не ўзяў, і потым пачынаў спампоўваць выпіскі з дзяржсайтаў проста ля акенца памежніка».

Ёсць PBH і нічога больш

У гэтым выпадку ІТ-супольнасць рэкамендуе ехаць праз Літву

«Выязджалі сям’ёй па РВН на пачатку сакавіка праз Літву ў Польшчу. Узялі з сабой працоўны кантракт, але дакументаў у нас нават не правяралі».


Але гэта не гарантуе, што на літоўска-польскай мяжы вас не сустрэнуць польскія памежнікі і не папросяць пацвердзіць мэту ўезду.

У Польшчы правяраюць ІТ-кампаніі праз скандал PBH. Відаць пераехала больш айцішнікаў чым налічылі памежнікі
У Польшчы правяраюць ІТ-кампаніі праз скандал PBH. Відаць, пераехала больш айцішнікаў, чым налічылі памежнікі
Па тэме
У Польшчы правяраюць ІТ-кампаніі праз скандал PBH. Відаць, пераехала больш айцішнікаў, чым налічылі памежнікі
Айтишники хотели в Польшу по PBH, но не успели. Вот что они придумали
Айтишники хотели в Польшу по PBH, но не успели. Вот что они придумали
По теме
Айтишники хотели в Польшу по PBH, но не успели. Вот что они придумали
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
Па тэме
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Устроили кормушку "инкубаторам". Ведь по сути это лишнее звено если человек хочет вести свои дела с клиентами из США в Польше как ИП.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

и правильно делает, а то многие стали уже забывать откуда готовилось нападение

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 сакавіка 2024, 15:43

table
table Table в Database
0

есть закон - не только лишь все могут ИП открыть в Польше

-11

Без бумажки ты букашка. Еще должна быть Мокрая Синяя Печать.
Путь в кавалерку полон преград..

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
6

а еще они там ночью спать не могут от лязганья гусениц

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

7

Тебе то чего нервничать? Ты же из бабушатника уезжать не собираешься.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
0

Мокрая Красная Печать - если уж быть до конца душным

table
table Table в Database
0

а уж о панской кости даже мечтать не приходится

-13

Наверное забыли, что основанием для въезда для визы PBH еще является Shopping Plan - что-то типа плана командировки в БССР.

Пишешь даты планируемого въезда и выезда, места куда планируешь заехать, суммы и категории планируемых покупок в каждом, будешь ли просить возврата VAT.

Если правильно оформлено, пропустят.

table
table Table в Database
2

надо еще с горисполкомом согласовать, забыл

-2

Ну шо сынку, вот твои ляхи. Не доишься - панского пенделя под зад. На кавалерки за оверпрайс нужно мясо. Ну вы идеальные кандидаты, будете платить как за пентхаус и петь як вам харашо живеца у Польшчэ, когда жена помирает при родах))

0

Понимаю, обидненько, что по купленной пбх уже не поездишь в ЕС, теперь только Саратов или Турция, пока туда что-то летает еще. Полный АБЫРВАЛГ с кавалерками.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

благодаря Президенту мы можем путешествовать по всем регионам росии!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 31 сакавіка 2024, 20:17