Візавыя цэнтры Польшчы змянілі правілы верыфікацыі для беларусаў
VFS Global папярэдзіла беларусаў, што польскія візавыя цэнтры змянілі правілы рэгістрацыі пры падачы дакументаў.
Змены закранулі верыфікацыю асобы пры рэгістрацыі анлайн. Каб зарэгістравацца, заяўніку прыйдзецца ўключыць камеру на сваёй прыладзе (смартфоне, камп’ютары). Таксама пры рэгістрацыі неабходна мець пры сабе арыгінал пашпарта.
Кожны заяўнік павінен рэгістравацца індывідуальна, за выключэннем выпадкаў рэгістрацыі сям'і (мужа і жонкі, непаўналетніх дзяцей).
«У выпадку групавой рэгістрацыі сямейнікаў верыфікацыю дастаткова прайсці аднаму паўналетняму сямейніку. Пры наведванні візавага цэнтра па такой рэгістрацыі неабходна падаць пацверджанне сваяцтва», — удакладнілі ў VFS Global.
Как беларусам получить шенгенскую визу в Германию, Италию, Испанию и другие страны
Как беларусам получить шенгенскую визу в Германию, Италию, Испанию и другие страны
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
Што губляюць айцішнікі праз блакаванне праграмы PBH. Разбіраліся
Што губляюць айцішнікі праз блакаванне праграмы PBH. Разбіраліся
Читать на dev.by