Візавыя цэнтры Польшчы перасталі прымаць заявы на візы праз кур'ераў
Новыя правілы набылі моц 1 верасня, паведамляе VFS Global.
Новыя правілы набылі моц 1 верасня, паведамляе VFS Global.
Новыя правілы набылі моц 1 верасня, паведамляе VFS Global.
«Ад 1 верасня 2024 года прыём візавых заяў з дапамогай кур’ерскай падачы дакументаў спынены», — паведамілі ў VFS Global.
Цяпер усім, акрамя непаўналетніх, падаваць заяву на візу ў ВЦ Польшчы трэба асабіста.
Раней польскія візавыя цэнтры ўвялі змены для студэнтаў і тых, хто падае дакументы ў Гродне і Лідзе.
Ад 25 чэрвеня ў польскіх візавых цэнтрах у Гродне і Лідзе дакументы на візы змогуць падаваць толькі грамадзяне Беларусі з адпаведнай рэгістрацыяй па месцы жыхарства.
Акрамя таго, у Мінску, Гомелі і Магілёве для рэгістрацыі студэнтаў-першакурснікаў, якія падаюць заяву на атрыманне нацыянальнай візы з мэтай навучання ў ВНУ Польшчы, дададзеная катэгорыя D — 1st year Students.
У VFS Global удакладнілі, што катэгорыя D-Student прызначаная для студэнтаў другога і наступных курсаў навучання, а D-Other — для вучняў сярэдніх школ, ліцэяў, тэхнікумаў і інш.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
прабачце, а хто кур'ерам калі адсылаў? ці гэта пра турыстычныя групы?
шчыра, не ведаю