Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Улады ЗША расследуюць праект будаўніцтва шклянога дома для Маска за кошт Tesla

Паводле інфармацыі Wall Street Journal, амерыканскі Мінюст і Камісія па каштоўных паперах і біржах (SEC) расследуюць таямнічы праект Project 42 нібыта па будаўніцтве шклянога дома для гендырэктара Tesla Ілана Маска.

Пакінуць каментарый

Федэральныя пракуроры расследуюць, ці выкарыстоўваліся грошы Tesla для рэалізацыі праекта ў асабістых мэтах Маска, колькі менавіта было выдаткавана карпаратыўных сродкаў на ініцыятыву і якая яе мэта. Некалькі дзейных і былых супрацоўнікаў аўтавытворцы былі выкліканыя для дачы паказанняў, некаторых папрасілі з’явіцца ў суд зноў у верасні.

Уласную праверку гэтага пытання пачала і SEC. Абодва расследаванні знаходзяцца на ранніх стадыях.

Мільярдэр адмаўляе абвінавачванні на свой адрас. «Я не будую ніякага дома, і ўжо тым больш шклянога», — напісаў ён у Twitter.

У ліпені WSJ паведамляў, што ў праекце прадугледжваецца будаўніцтва дома са шклянымі сценамі каля гігафабрыкі Tesla ў тэхаскім Осціне. Першапачаткова меркавалася, што ён будзе прызначаны для гендырэктара кампаніі. У плане прысутнічалі спальныя пакоі.

Праект прыцягнуў увагу ў кампаніі летась пасля таго, як быў зроблены заказ адмысловага шкла. У поле зроку трапіў топ-менеджар завода Tesla ў Тэхасе Амід Афшар. Праўленне кампаніі таксама цікавілася сувяззю Маска з праектам і тым, колькі часу на яго было выдаткавана супрацоўнікамі. Ці быў дастаўлены заказ і ці актыўны праект цяпер, незразумела.

Студэнты хакнулі Tesla і атрымалі доступ да платных функцый
Студэнты хакнулі Tesla і атрымалі доступ да платных функцый
Па тэме
Студэнты хакнулі Tesla і атрымалі доступ да платных функцый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.