Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Мінску з'явіцца адзіны сервіс для кіроўцаў. Лукашэнка патрабуе ўзмацніць іх падрыхтоўку

У наступным годзе ў беларускай сталіцы запрацуе адзіны сервіс для кіроўцаў аўто, дзе можна будзе знайсці паркоўкі і стаянкі, а таксама вырашыць пытанні з няправільнай паркоўкай. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на гендырэктара ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэя Зыранава.

Пакінуць каментарый

Паводле яго, у Мінску ствараюць вялікую інфармацыйную сістэму «Захоўванне, паркоўка транспартных сродкаў і кіраванне паркавальнымі прасторамі». У ёй будзе некалькі падсістэм — кіраванне платнымі паркоўкамі, падсістэма гарадскіх аўтастаянак, якіх больш за 110: там можна будзе дыстанцыйна заключаць дамовы і бачыць даступнасць месцаў. Таксама будзе падсістэма фіксацыі парушальнікаў правілаў прыпынку і стаянкі, працы сродкаў эвакуацыі.

Як адзначае выданне, усе інфасістэмы, звязаныя з паркоўкамі ў сталіцы, уваходзяць у экасістэму «Разумнага горада». У аплікацыі будзе спасылка і на новы сервіс.

«Адкрываючы карту Мінска і ўводзячы лакацыі па паркоўках, карыстальнік трапіць на гэты інфармацыйны сервіс, дзе зможа выбраць патрэбную функцыю: паставіць машыну на паркоўку, размясціць на стаянцы на захоўванне, выклікаць эвакуатар, калі чыясь машына перашкаджае, ці паведаміць пра транспартны сродак, які доўга стаіць у двары», — патлумачыў Зыранаў.

Сервіс распрацоўвае Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама. Ён павінен запрацаваць у поўным аб’ёме ў 2 квартале 2027 года і будзе закранаць «увесь транспарт, які стаіць». Гэта будзе адзіная аплікацыя — сайт і мабільная версія. Зайсці можна будзе ў любы спосаб.

Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшняга візіту ў Мінскі аэраклуб ДТСААФ заявіў, што ў краіне трэба ўзмацняць якасць падрыхтоўкі кіроўцаў — дзеля бяспекі на дарогах: «Трэба ўзмацняць падрыхтоўку кіроўцаў. У нас хто толькі ўжо не ездзіць сёння на аўтамабілі». Кажа, што ён за магчымасць вучыцца ў аўташколах для ўсіх жадаючых — і мужчын, і жанчын. Але, маўляў, каб стаць кіроўцам, акрамя спецыяльных навыкаў патрэбны яшчэ прыродныя дадзеныя накшталт уважлівасці і сабранасці. Але не для таго, каб адсеяць больш людзей, а з акцэнтам на якасць падрыхтоўкі і праверку навыкаў кіравання.

Расійскі месэнджар Max кажа, што набраў 13 млн карыстальнікаў у Беларусі
Расійскі месэнджар Max кажа, што набраў 1,3 млн карыстальнікаў у Беларусі
Па тэме

У Беларусь сталі адпраўляць больш грошай. Але радзей

Чытайце таксама
У Беларусі робяць адзіную сістэму аплаты праезду і сістэму продажу квіткоў

3 каментарыя
У Мінску з'явіцца адзіны сервіс для кіроўцаў. Лукашэнка патрабуе ўзмацніць іх падрыхтоўку
У Мінску з'явіцца адзіны сервіс для кіроўцаў. Лукашэнка патрабуе ўзмацніць іх падрыхтоўку
У Мінску з'явіцца адзіны сервіс для кіроўцаў. Лукашэнка патрабуе ўзмацніць іх падрыхтоўку
Па Мінску цяпер будзе ездзіць аўтамабіль для фіксацыі аплаты парковак. Дакладней, яе адсутнасці

Як з самалётамі: у Беларусі з'явіўся сервіс для пошуку аўтобусных квіткоў з перасадкамі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.