Ва ўсіх новых дамах Англіі будуць усталёўваць гігабітны інтэрнэт
Урад краіны ўводзіць новыя правілы, якія палягчаюць усталяванне хутчэйшай шырокапалоснай сувязі ў кватэрах.
Урад краіны ўводзіць новыя правілы, якія палягчаюць усталяванне хутчэйшай шырокапалоснай сувязі ў кватэрах.
Урад краіны ўводзіць новыя правілы, якія палягчаюць усталяванне хутчэйшай шырокапалоснай сувязі ў кватэрах.
Дэпартамент лічбавых тэхналогій, СМІ і спорту абвясціў пра папраўкі да будаўнічых правілаў 2010 года, згодна з якімі новыя дамы, пабудаваныя ў Англіі, маюць быць абсталяваныя інфраструктурай, неабходнай для забеспячэння гігабітнага падключэння да інтэрнэту.
Кошт падключэння будзе абмежаваны 2 тысячамі фунтаў стэрлінгаў (каля $2433) на дом, будаўнікі павінныя будуць усталёўваць інфраструктуру, гатовую да гігабітнага падключэння, або найхутчэйшае даступнае злучэнне, калі яны не змогуць забяспечыць гігабітнае падключэнне ў межах гранічнага кошту.
Аб’екты нерухомасці, пабудаваныя ў Шатландыі, Уэльсе і Паўночнай Ірландыі, могуць быць вызваленыя ад новых правілаў, паколькі кожны рэгіён вызначае ўласныя будаўнічыя нормы незалежна ад Англіі. Пры канцы 2022 года каля 12% з прыблізна 171 тысячы дамоў, пабудаваных у Англіі, не мелі гігабітнага шырокапалоснага доступу пасля завяршэння будаўніцтва. Больш за 72% хатніх гаспадарак Вялікабрытаніі маюць падобнае злучэнне.
Раней мільёнам арандатараў, якія пражываюць, паводле ацэнак, у 480 тысячах дамоў, патрабавалася атрымаць дазвол уласніка, каб усталяваць падключэнне шырокапалоснай сувязі. 40% гэтых запытаў ігнаруюцца арэндадаўцамі, у выніку чаго арандатары не могуць палепшыць падключэнне, нават калі сувязь непрыдатная для выкарыстання. Цяпер усталявання новага падключэння можна дамагацца праз суд, калі арэндадаўцы не адказваюць на запыты наконт усталявання на працягу 35 дзён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Теперь ваши реактовские и вуешные бандлы будут быстро грузится в новых домах Англии