Volkswagen паказаў краму праграм для аўтамабіляў сваіх брэндаў
Volkswagen абвясціў хуткі запуск фірмовай крамы праграм, якая будзе даступная для брэндаў са складу аўтаканцэрна, піша TechCrunch.
Першапачаткова ў краме з’явяцца папулярныя праграмы накшталт TikTok, Spotify, Amazon Music і Yelp, аптымізаваныя для выкарыстання ў аўто і прызначаныя для запуску з экрана інфармацыйна-забаўляльнай сістэмы. Крама дэбютуе на некаторых мадэлях Audi 2023 мадэльнага года для кліентаў з Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў ліпені, а пазней будзе распаўсюджаная на іншыя брэнды, уключна з Volkswagen, Porsche, Lamborghini і Bentley.
Праграмы будуць ахопліваць шырокі спектр катэгорый, уключна з музыкай, падкастамі, відэаканферэнцыямі, надвор’ем, паркоўкай, зарадкай электрамабіляў, гульнямі, навінамі, інтэграцыяй з разумным домам і многім іншым. Сотні праграм для гэтай крамы знаходзяцца ў распрацоўцы.
Пры гэтым не ўсе праграмы ў групавой краме будуць даступныя для кожнага брэнда Volkswagen Group. Таксама крама з’явіцца толькі на аўтамабілях, якія будуць вырабляцца ад гэтага лета — абнавіць «у паветры» софт на існых асобніках не атрымаецца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
гениально!