Хлусіў дырэктарам, шмат разоў. Былая сяброўка праўлення OpenAI расказала, чаму Альтмана выгналі летась

Экс-сяброўка рады дырэктараў OpenAI Хелен Тонер ва ўчорашнім інтэрв’ю на Тhe TED AI Show падзялілася некаторымі падрабязнасцямі пра тое, што прывяло да раптоўнай, хоць і нядоўгай адстаўцы Сэма Альтмана з пасады гендырэктара ў мінулым лістападзе.

4 каментарыя

Паводле слоў Тонер, якая была адной з тых, хто галасаваў супраць Альтмана, ён «шмат разоў» хлусіў сябрам праўлення. Прадпрымальнік гадамі «хаваў інфармацыю» і «няправільна тлумачыў падзеі, якія адбываюцца ў кампаніі».

Як прыклад, дырэктары даведаліся пра рэліз ChatGPT з паста ў Twitter (цяпер Х). Яшчэ адная праява хлусні была ў тым, што Альтман утойваў ад іх структуру ўласнасці кампаніі.

«Сэм не праінфармаваў праўленне, што валодае OpenAI Startup Fund, хоць увесь час заяўляў, што з’яўляецца незалежным сябрам праўлення і не мае фінансавай цікавасці ў кампаніі», — сказала Тонер. OpenAI Startup Fund — інвестфонд, які ўкладваецца ў АІ-стартапы на ранніх стадыях у розных сферах.

Гэта «моцна падарвала» і «зрабіла цалкам немагчымым» давер да яго з боку праўлення OpenAI, якое на той момант у кастрычніку ўжо «даволі сур’ёзна абмяркоўвала, ці варта яго звольніць».

Акрамя гэтага, паводле слоў Тонер, Альтман даваў сябрам праўлення OpenAI «некарэктныя звесткі» пра фармальныя працэсы бяспекі — дакладней, пра тое, што іх у кампаніі мала. Праз гэта дырэктарам было «практычна немагчыма» зразумець, ці дастаткова дзейсных мер бяспекі, ці іх варта ўзмацніць.

Тонер дадала, што мелі месца іншыя інцыдэнты, але ў выніку сябры праўлення «проста не верылі таму, што ім кажа Альтман», і назвала раду OpenAI непрыдатным месцам для працы. Задачай рады мелася быць ажыццяўленне незалежнага нагляду за OpenAI, а не «проста дапамога гендырэктару ў прыцягненні новых сродкаў».

Далей у кастрычніку, кажа Тонер, у праўлення было некалькі гутарак з топ-менеджарамі, якія расказалі пра «псіхалагічны гвалт» з боку Альтмана. Топы выказалі меркаванне, што Альтману не варта быць на чале OpenAI на шляху да распрацоўкі агульнага штучнага інтэлекту, а таксама «што ён наўрад ці зменіцца, што яму няма сэнсу даваць зваротную сувязь, няма сэнсу спрабаваць прапрацаваць гэтыя пытанні».

OpenAI шантажавала сыходзячых супрацоўнікаў акцыямі
Па тэме
OpenAI шантажавала сыходзячых супрацоўнікаў акцыямі

На той момант, калі сябры праўлення зразумелі, што Альтмана трэба замяніць, было ясна, што ён пойдзе на ўсё, каб перашкодзіць ім. Тады, сцвярджае Тонер, Альтман «пачаў хлусіць іншым сябрам праўлення, каб паспрабаваць выціснуць» яе. Таму дырэктары былі вельмі асцярожныя і амаль нікому не казалі пра планы загадзя.

Пра адстаўку Альтмана было абвешчана 17 лістапада, але ўжо менш чым праз тыдзень ён вярнуўся на пасаду СЕО. Менш чым праз два тыдні Тонер сама пакінула праўленне.

Альтман хлусіў не толькі праўленню. Нядаўна разгарэўся скандал вакол Скарлет Ёхансан і выкарыстання яе голасу без дазволу. Таксама Альтман заявіў, што не ведаў пра шантаж сыходзячых супрацоўнікаў акцыямі, аднак уцеклыя ўнутраныя дакументы сведчаць пра тое, што ўсё адбывалася з яго ведама.

Скарлетт Йоханссон поссорилась с OpenAI из-за нейроголоса, очень похожего на нее
По теме
Скарлетт Йоханссон поссорилась с OpenAI из-за нейроголоса, очень похожего на нее
Сэм Альтман вернецца на пасаду гендырэктара OpenAI
Па тэме
Сэм Альтман вернецца на пасаду гендырэктара OpenAI
З’явіліся падрабязнасці канфлікту СЕО OpenAI з праўленнем, які прывёў да няўдалага перавароту
Па тэме
З’явіліся падрабязнасці канфлікту СЕО OpenAI з праўленнем, які прывёў да няўдалага перавароту

Читать на dev.by