Усё няпраўда: Microsoft адказала FTC наконт угоды з Activision Blizzard

Кампанія дала разгорнуты адказ Федэральнай гандлёвай камісіі, якая раней падала скаргу ў суд з мэтай заблакаваць угоду з Activision Blizzard.

Пакінуць каментарый

У заяве Microsoft паведаміла, што ўгода не пашкодзіць канкурэнцыі. Кампанія адпрэчыла ўсе абвінавачванні, якія змяшчаюцца ў пазове, і адзначыла, што пасля амаль года расследавання ўгоды і вывучэння дакументаў FTC не падала доказаў таго, што Microsoft хоча перакрыць доступ да гульняў Activision Blizzard.

Microsoft заявіла, што не будзе распаўсюджваць новыя гульні студыі выключна праз свае сэрвісы і не плануе выдаляць гульні з іншых крам. На думку кампаніі, эксклюзіўнасць доступу прынясе больш шкоды самому бізнэсу Microsoft.

Купля Activision Blizzard дазволіць дадаць гульні гэтага выдаўца ў падпіску Game Pass. Раней Microsoft паабяцала на працягу дзесяці гадоў выпускаць гульні серыі Call of Duty на кансолі Nintendo і распаўсюджваць іх праз Steam. Sony адмовілася ад гэтай прапановы.

Купляйце: брытанскі рэгулятар апытаў карыстальнікаў пра ўгоду Microsoft і Activision Blizzard
Па тэме
Купляйце: брытанскі рэгулятар апытаў карыстальнікаў пра ўгоду Microsoft і Activision Blizzard
Геймеры падалі пазоў супраць куплі Microsoft студыі Activision Blizzard
Па тэме
Геймеры падалі пазоў супраць куплі Microsoft студыі Activision Blizzard
Прэзідэнт Activision Blizzard пакіне свой пост і зоймецца метасусветам
Па тэме
Прэзідэнт Activision Blizzard пакіне свой пост і зоймецца метасусветам

Читать на dev.by