«Страсяніце пыл, перазагрузіце»: Microsoft спыніла гарантыйнае абслугоўванне Xbox у Расіі
Тэхнічная падтрымка кампаніі афіцыйна пацвердзіла, што Microsoft спыніла гарантыйнае абслугоўванне кансолей у краіне.

Паводле даных «Известий», з праблемай сутыкнулася мноства карыстальнікаў. Паводле слоў аднаго з іх, ён купіў кансоль з афіцыйнай гарантыяй ад вытворцы да 2024 года. Аднак у сэрвісе Microsoft яе адмовіліся прымаць.
У адказ на заяўку прыйшоў адказ, што «варыянтаў даступнага абслугоўвання няма», пасля чаго карыстальніку прапанавалі спосабы самастойнай папраўкі: «страсянуць пыл і перазагрузіць дэвайс».
Юрысты раяць звяртацца ў Расспажыўнагляд. На сайце Microsoft Расія дагэтуль месціцца ў спісе краін, дзе праводзяць гарантыйнае абслугоўванне прылад.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.