«Вы не самотныя»: Біл Гейтс таксама пакуль не зразумеў, як выкарыстоўваць АІ у працы
Заснавальнік Microsoft апублікаваў у сваім блогу пост аб выніках гэтага года і прагнозах пра будучыню штучнага інтэлекту. А яшчэ прызнаўся, што працуе па-старому, пакуль без яго.
Заснавальнік Microsoft апублікаваў у сваім блогу пост аб выніках гэтага года і прагнозах пра будучыню штучнага інтэлекту. А яшчэ прызнаўся, што працуе па-старому, пакуль без яго.
Паводле слоў Гейтса, ён пакуль так і не разабраўся ў перавагах выкарыстання АІ. «Калі вы яшчэ не зразумелі, як найлепшым чынам выкарыстоўваць АІ, вы не самотныя. Я думаў, што буду выкарыстоўваць інструменты АІ для сёлетніх аглядаў стратэгіі фонду, якія патрабуюць чытання сотняў старонак інфармацыйных матэрыялаў, што АІ мог бы дакладна рэзюмаваць для мяне», — напісаў мільярдэр. «Але старых звычак цяжка пазбавіцца, і ў выніку я падрыхтаваў іх гэтак жа, як і заўсёды», — прызнаўся Гейтс.
У параўнанні з папярэднім годам свет навучыўся лепш разумець, якую працу АІ зможа выканаць сам і ў якіх сферах ён будзе «другім пілотам», адзначыў ён. Сёлета было праведзена нямала даследаванняў, што спрабуюць вызначыць, якія навыкі і сектары ў найбольшай ступені адчуюць уздзеянне прасунутага АІ. Гэта датычыцца і карпаратыўнай культуры: АІ можа дапамагчы супрацоўнікам у кар’еры.
Акрамя таго, бізнэсовец выклаў свае прагнозы на наступны год:
Укараненне АІ паскорыцца. «Інавацыі — вось чаму нашае жыццё за апошняе стагоддзе стала нашмат лепшым. Ад электрычнасці і аўтамабіляў да медыцыны і самалётаў інавацыі зрабілі свет лепшым», — лічыць ён. Гейтс выказаў здагадку, што такія краіны з высокім узроўнем даходу, як ЗША, прыкладна праз 18-24 месяцы пяройдуць да актыўнага ўкаранення ЕІ. «У афрыканскіх краінах я спадзяюся пабачыць супастаўны ўзровень выкарыстання на працягу трох гадоў або каля таго. Гэта ўсё яшчэ разрыў, але ён значна карацейшы, ніж час спазнення, які мы назіралі ў іншых інавацый».
Прыярытэт АІ ў медыцыне — гэта пошук новых лекаў і барацьба са смяротнасцю. «Несумненна, цяпер няпростыя часы, але я з аптымізмам гляджу ў будучыню. Хуткасць інавацый ніколі не была такой высокай. Мы дасягаем вялікіх поспехаў у вырашэнні такіх складаных праблем, як хвароба Альцгеймера, атлусценне і серпавата-клетачная анемія, што палепшыць жыццё мільёнаў людзей». Навукоўцы спрабуюць вырашыць некалькі медыцынскіх праблем з дапамогай ІА: гэта стварэнне стойкіх антыбіётыкаў, лячэнне рызыкоўных цяжарнасцяў і ацэнкі рызыкі ВІЧ для людзей.
Адукацыя якасна зменіцца праз АІ-рэпетытараў. AI можа ператварыць адукацыю ў найбліжэйшыя 5-10 гадоў, падаючы кантэнт, адаптаваны да стылю навучання кожнага студэнта. Інструменты з выкарыстаннем тэхналогіі могуць стаць індывідуальным рэпетытарам і падладжвацца пад патрэбы кожнага вучня. «Адная з рэчаў, якія мяне больш за ўсё радуюць у такіх тэхналогіях, — гэта магчымасць лакалізаваць іх для кожнага вучня, незалежна ад таго, дзе ён жыве. Напрыклад, каманда з Найробі працуе над Somanasi, рэпетытарам на аснове штучнага інтэлекту, які адпавядае вучэбнай праграме ў Кеніі».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
https://www.youtube.com/watch?v=DhSQQaXjETU