Як 20 гадоў таму Беларусь стварала сваю Windows, але дзесьці згубіла
І вось зноўку.
Навіна, што Беларусь створыць сваю аперацыйную сістэму, браўзер і офісны пакет, не зусім навіна.
На гэта нам намякнуў чытач, даслаўшы спасылку на форум 2005 года. У ім абмяркоўваюць паведамленне пра тое, што Беларусь ужо некалькі месяцаў працуе над альтэрнатывай Windows — «уласнай аперацыйнай сістэмай на адкрытых кодах».
Такую заяву ў 2005-м зрабіў намеснік сустаршыняў аргкамітэта V Міжнароднага кангрэса «Электронная садружнасць. Парк высокіх тэхналогій. Бяспечныя тэлематычныя праграмы», гендырэктар Нацыянальнага цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій НАН Беларусі Міхаіл Маханёк.
У тым паведамленні з пазамінулага жыцця ўсё выдатна: і адсылка да выступлення Лукашэнкі ў Жэневе на Сусветным саміце па інфармацыйным грамадстве, і разлікі на фінансавую дапамогу Еўрасаюза, навуковага камітэта NATO і Еўракамісіі (гатовыя цалкам або часткова аплаціць праект), і «моцную падтрымку замежных магутных кампаній».
Меркаваная цана айчыннай аперацыёнкі для карыстальнікаў — $15.
Вось некалькі цытат з Міхаіла Маханька:
«Шараговым спажыўцам складана купляць праграмнае забеспячэнне за 300 долараў ЗША. Праз гэта назіраецца невыкананне правоў інтэлектуальнай уласнасці. Ствараючы Парк высокіх тэхналогій, мы абавязаныя гэтыя правы выконваць, абавязаныя стварыць сістэму кантролю выканання ліцэнзавання».
«Некалькі месяцаў у Беларусі ўжо вядзецца распрацоўка такой сістэмы… Ёсць у нас вельмі моцная падтрымка замежных магутных кампаній, якія вырабляюць як праграмнае забеспячэнне, так і камп’ютарнае абсталяванне, якія гатовыя гэты беларускі прадукт разглядаць як базавы элемент сваіх вылічальных сістэм і пастаўляць адначасова са сваёй тэхнікай».
«Я не думаю, што трэба бязмерна падтрымліваць манаполію Microsoft, і Еўропа пра гэта ўжо заявіла, у прыватнасці наш праект ухвалены на папярэднім разглядзе».
Праз год аперацыйная сістэма здабыла імя — БелАС. У сеціве засталіся сляды публікацыі 2006 года пра тое, што распрацоўкай займаюцца тры групы праграмістаў у ВНУ Мінска і Берасця. Каб скараціць працу з шасці да двух гадоў, яны ўзялі за аснову ядро Linux. Першую тэставую версію чакаюць пры канцы 2007 года.
Планаў на масавае распаўсюджвання больш няма. БелАС у 2006-м — гэта «мэтавы прадукт, створаны для патрэб дзяржаўнага апарату». Цікавасць да БелАС праяўляе Мінабароны. І так, фінансаванне цяпер дзяржаўнае: «беларускі ўрад гатовы ўзяць на сябе выдаткі», дзяржзаказ ужо размешчаны.
Сведчанняў пра рэліз тэставай версіі ў 2007-м мы не выявілі, затое ў 2009-м аперацыёнка зноў усплывае на dev.by. ужо пад назвай BelarOS. У публікацыі шмат захапляльных падрабязнасцяў пра распрацоўку ў нетрах Мінабароны, у тым ліку сіламі салдат тэрміновай службы (прадчуванне ІТ-роты?), але пры бліжэйшым разглядзе яна выявілася першакрасавіцкім фельетонам.
Зрэшты, і сама гісторыя з БелАС падобная да містыфікацыі. Так здалося «Камп’ютарным весткам» у тым жа 2009 годзе, калі яны шукалі сляды БелАС у ПВТ і дзе толькі не — беспаспяхова. Гучны піяр? Неапраўданая надзея на грант? «Мега-праект пра міфічную беларускую АС паспяхова памёр», — канстатавала выданне.
Зрэшты, флэшбэк успыхнуў у 2011-м, калі Міхаіла Маханька прызначылі кіраўніком галоўнага офіса Microsoft у Беларусі. Фарумчане тады яшчэ раз пасмяяліся.
Калі вы можаце нешта расказаць пра той праект, напішыце ў наш бот.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Macrohard Nondows Twista, для Белоруссии, космонавтку которой недавно подвезли космические дальнобойщики на орбиту, самое то название.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Ахаха, кто бы сомневался. Из своего будет только обои и наклейки. Чаркоботы даже свой ресурс про правильное IT сделать не могут (элементарно скачать CMS и завести не могут)
Ну што вы так іранічна. Галоўнае жэ выдзяленне грошаў і процесс іх асваення.
Ищут пожарные,
ищет милиция,
ищут не могут найти
виндовс БелорОС
продукт из бсср айти
млин. страна показухи, [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] , халтуры, головтяпства, туфты, липы и болтовни. страна-декорация
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 красавіка 2024, 09:43
Я бы всёже сказал не страна а правительство.
то есть к парламентской и судебной власти у вас претензий нет, да? ну, ок
Таких ветвей власти не существует уже 28 лет
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Не переживайте, нужные люди "нашли". Котетжи с золотыми унитазами сами собой не строятся.
По этому названию можете наткнуться на мой персональный проект https://github.com/Alexey1994/BelOS. К правительственному он никакого отношения не имеет. Я просто взял да сделал, ну и как-то назвал. Плохо гуглил. Выскакивал только император Белос с таким названием. Называл по месту создания.