Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ці ёсць будучыня ў стартапаў з Беларусі? Вялікая размова з Imaguru

Ці жывы беларускі стартап-рух? Што адбываецца з камандамі, якія рэлакаваліся ў Еўропу? Ці складана беларусам сёння падымаць еўрапейскія інвестыцыі? Ці ёсць будучыня ў беларускіх стартапаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае co-founder Imaguru Startup Hub Таццяна Марыніч.

22 каментарыя

Ці жывы беларускі стартап-рух? Што адбываецца з камандамі, якія рэлакаваліся ў Еўропу? Ці складана беларусам сёння падымаць еўрапейскія інвестыцыі? Ці ёсць будучыня ў беларускіх стартапаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае co-founder Imaguru Startup Hub Таццяна Марыніч.

Як маецца Imaguru?

— Асноўным фокусам Imaguru і пасля нашай рэлакацыі з Мінска застаецца праца з беларускімі стартап-камандамі, — кажа Таццяна. — Яны зналі нас, працавалі з намі раней, праходзілі нашыя акселерацыйныя праграмы. У нейкія з гэтых стартапаў мы самі інвеставалі. У большасці выпадкаў яны вымушаныя былі пераехаць з Беларусі. Напрыклад, Filmustage (аптымізуе працу з кінасцэнарамі) сёння працуе беспасярэдне ў нашым хабе ў Вільні. Але такі фармат не абавязковы, многія нашыя каманды сёння знаходзяцца ў розных краінах свету.

Апошнім часам партфель стартапаў Imaguru пашырыўся — да нас прыходзяць кампаніі з іншых юрысдыкцый. Мы заўсёды былі адкрытыя для розных людзей розных нацыянальнасцей. Калі працавалі ў Мінску, да нас далучыўся фінскі стартап Dealroom, і сёння ён застаецца сярод нашых перспектыўных праектаў. Цяпер з намі працуюць і літоўскія каманды, а апошнім часам прыходзіць шмат хто з Украіны.

Пасля пераезду ў Вільню (з таго часу прамінула менш за год) Imaguru працаваў прыкладна з 50 стартапамі. Большасць з іх — беларусы, 23% — літоўцы, 10% — стартапы з Украіны і менш за 10% — каманды з іншых краін.

Трэба разумець, што нашыя праграмы — акселерацыйныя або прэакселерацыйныя — накіраваныя на стартапы ранняй стадыі. Гэта першы тэст прадукту, выхад на рынак. Усе нашыя праграмы праходзяць таксама і анлайн, у іх могуць удзельнічаць каманды з любога кутка свету. Сярод такіх удзельнікаў бывалі стартапы з Лацінскай Амерыкі. Часам да нас грукаюцца каманды з Індыі: гэта вельмі канкурэнтны рынак, яны імкнуцца трапіць у еўрапейскія акселератары. Геаграфія стартапаў, з якімі мы працуем, пашыраецца. І гэта добра ў тым ліку для беларускіх каманд — агульная прастора для зносін і разумення, чым жывуць калегі на розных кантынентах, дапамагае росту.

Мова зносін і мова ўсіх праграм — англійская. Гэта нашае правіла, мы лічым, што каманда, якая ад пачатку накіраваная на міжнародны рынак, павінная гаварыць на англійскай мове.

Офiс Imaguru y Вiльнi. Фота: Вадзім Замірўскі

«Заснавальнікі большасці беларускіх стартапаў — распрацоўшчыкі. Для Еўропы гэта дзіўна»

— Мы ў Imaguru ніколі не факусаваліся на пэўнай вертыкалі. Але так складваецца, што большасць стартапаў у нашым партфелі са сферы DeepTech. Іх сёння больш за 60%. У Беларусі вельмі моцная інжынерная падрыхтоўка, і ў цэлым прадукты, якія прапануюць развіваць нашыя суайчыннікі, вельмі тэхналагічныя. Сярод астатніх кірункаў — і event-management, travel- і медыцынскія стартапы.

— Якія рысы вылучаюць менавіта беларускую стартап-каманду?

— Заснавальнікі большасці беларускіх стартапаў — распрацоўшчыкі. Такіх каманд каля 90%. Для Еўропы гэта дзіўна. У Еўропе рынак, прыватны бізнэс гістарычна больш развітыя, стартапамі займаюцца не толькі маладыя людзі, тут нярэдка можна сустрэць фаўндара старэйшага за 40-50 гадоў, гэта асабліва характэрна для Іспаніі. Тут стартапы засноўваюць сталыя людзі, якія маюць жыццёвы досвед і бізнэс-бэкграўнд. Яны заўважаюць праблемы і з дапамогай стартапа спрабуюць іх вырашыць. Фаўндары звяртаюцца ў хабы ў пошуках распрацоўшчыкаў, каб тэхнічна рэалізаваць сваю ідэю з вобласці бізнэсу.

А ў беларускіх стартапах чалавек з бізнэс-бэкграўндам — вялікая рэдкасць, тут усё пачынаецца з тэхналогіі, а product- і business development — балючыя кропкі.

Таму мы як хаб цяпер бачым і тыя, і другія стартапы, можам дапамагчы ім знайсці адзін аднаго, умацаваць ужо існыя каманды або з нуля ствараць новыя праекты, што мы звычайна робім праз хакатоны.

— Ці дапамагае сёння беларускае паходжанне стартапам, ці хутчэй замінае ім развівацца?

— Цяпер, калі ва Украіне ідзе поўнамаштабная вайна, я магу толькі канстатаваць, што рэнамэ «беларускі стартап» — не самае лепшае, што можа быць у каманды, якая працуе на міжнародным рынку. У першую хвалю рэлакацыі, якую мы назіралі пасля падзей 2020 года, пазіцыянаванне стартапа ніяк не ўплывала на яго імідж, а беларускае паходжанне каманды не выклікала пытанняў і сумненняў у інвестараў. Наадварот, тады інвестары былі адкрытыя і стараліся падтрымаць людзей, якія з’язджалі з варожай экасістэмы. Цяпер усё змянілася, і многія каманды, на жаль, вымушаныя хаваць сваё беларускае паходжанне. Гэта тычыцца не толькі стартапаў, але і бізнэсу ў цэлым.

Вельмі складана змяніць меркаванне грамадскасці цэлых краін. Асабліва калі гаворка вядзецца пра рынак, дзе словы «беларускі стартап» не проста перашкаджаюць весці справы, але робяць бізнэс немагчымым. Мы знаем шмат выпадкаў, калі людзям адмаўлялі ў адкрыцці рахункаў, калі рахункі блакавалі.

Офiс Imaguru y Вiльнi. Фота: Вадзім Замірўскі

Пасля пачатку вайны мы праводзілі даследаванне, каб зразумець уплыў крызісу на рэпутацыю. Больш за 90% стартапаў адзначылі, што крызіс, выкліканы вайной, на іх паўплываў у рэпутацыйным сэнсе.

А ў 2020 годзе ўплыў палітычнага крызісу адчула каля 70% стартапаў.

У той жа час беларускія стартапы жывуць, як стартап-хабу нам хацелася б, каб гэтая супольнасць развівалася, і людзі, якія з’язджаюць, як мінімум падтрымлівалі б кантакты адно з адным.

— Ці трымаюцца каманды разам пасля рэлакацыі? Ці памятаюць, што яны беларусы?

— Мы ж усе людзі. Заснавальнікі стартапаў самі па сабе застаюцца беларусамі, дый беларускі рух за мяжой застаецца моцным, усё яшчэ моцная салідарнасць, адчуваецца жаданне дапамагаць адно аднаму. Кампаніі, якія інтэгруюцца ў еўрапейскі або амерыканскі рынкі, робяцца мясцовымі кампаніямі, і гэта лагічна. Бо родны менталітэт і родная культура не дапамогуць мець зносіны з мясцовымі інвестарамі, кліентамі. Але ў той жа час разуменне і прыняцце правілаў мясцовага рынку не перашкаджаюць фаўндарам заставацца беларусамі з пэўным светапоглядам і пазіцыяй па жыцці.

— Ці шмат хто застаўся ў Беларусі? Ці рэальна заставацца ў краіне і спадзявацца на поспех?

— Не бачу ніякіх перспектыў і магчымасцей для развіцця стартап-руху менавіта ўнутры краіны. Гэта вельмі закрытая краіна, закрытая экасістэма, якая сёння страціла ўсе шанцы на развіццё кантактаў са светам. Стартап павінны працаваць з сусветным рынкам, але калі фаўндар знаходзіцца ў Беларусі, то ў яго проста няма шанцаў. Нават калі ён вельмі таленавіты распрацоўшчык або геніяльны бізнэс-стратэг.

Паводле нашых апытанняў, з краіны з’ехала 78% стартапаў. Пасля 2020 года доля стартапаў, якія рэлакаваліся, складала 58%. Ёсць выпадкі, калі фаўндары з’язджаюць, а іх каманды застаюцца, застаюцца каманды, чыя праца была першапачаткова арыентаваная на расійскі рынак. Можа быць, для іх ёсць у гэтым сэнс.

Офiс Imaguru y Вiльнi. Фота: Вадзім Замірўскі

«Беларусы баяцца, што іх ідэі скрадуць!»

— Ёсць меркаванне, што «беларускае выхаванне», у адрозненне ад больш скіраванага на поспех еўрапейскага/амерыканскага, перашкаджае нашым стартапам быць паспяховымі на рынку.

— Мы гэта адзначалі, яшчэ калі працавалі ў Мінску. Сапраўды, заўсёды было відавочна, што беларусы надзвычай сціплыя.

Пітчынг праекта — гэта асобнае мастацтва. І калі амерыканец гэтаму вучыцца ў школе, дзе робіць прэзентацыі розных праектаў — ён умее выступаць на публіцы, умее ў добрым сэнсе прадаваць сябе, свае веды. А нашыя суайчыннікі ў параўнанні з імі недаацэньваюць сябе.

Нас вучылі, што сціплымі быць добра. Насамрэч сціпласць сур’ёзна перашкаджае, калі гаворка ідзе пра бізнэс, уменне пазіцыянаваць свой прадукт на рынку. Таму мы вучым прадстаўнікоў стартапаў яшчэ і асаблівасцям камунікавання з інвестарамі.

Разам з беларускай сціпласцю ідзе яшчэ і адсутнасць здаровых амбіцый. Стартап — кампанія, якая ад пачатку мае быць наладжаная на глабальны рост. І калі на старце ў цябе няма жадання прадаваць свой прадукт па ўсім свеце, калі ты не хочаш стаць юнікорнам — гэта не амбіцыі.

— А прадпрымальніцкая жылка?

— Прадпрымальнікамі робяцца не ўсе, цяжка ўявіць сабе грамадства, у якім большасць людзей — прадпрымальнікі. Гэта людзі з асаблівай псіхалогіяй, яны гатовыя рызыкаваць, разлічваюць самі на сябе, адкрытыя свету і ўмеюць прадаваць свой прадукт, не баяцца зрабіць памылку. 

Калі ты стартап-фаўндар або імкнешся ім стаць, то важна выходзіць у свет, мець зносіны, не баяцца дзяліцца сваімі ідэямі. У нас тут ёсць псіхалагічны блок, з якім мы змагаемся — беларусы часта баяцца, што іх ідэі скрадуць! Гэта няправільнае ўяўленне аб усім працэсе стварэння і распрацоўкі стартапа. Бо падобныя ідэі кожны дзень нараджаюцца ў мноства людзей.

Гэта лагічна: калі ёсць праблема, то яе адчуваюць многія людзі і задумваюцца пра яе вырашэнне. Важна нараджаць ідэі, але не менш важна іх рэалізоўваць. Можна зрабіць мінімальны прататып свайго прадукту і ўжо на гэтым этапе паказваць яго кліентам, патэнцыйным карыстальнікам, каб атрымліваць зваротную сувязь на самай ранняй стадыі распрацоўкі стартапа, калі вы яшчэ не паспелі выдаткаваць сілы і грошы і можаце пазбегнуць многіх памылак.ж

Офiс Imaguru y Вiльнi. Фота: Вадзім Замірўскі

«Цяпер стартапы практычна пазбаўленыя магчымасці атрымаць любую візу»

— Якія праблемы сёння стаяць перад стартапамі?

— Гэта вялікая група праблем, звязаных з рэлакацыяй. 25% усіх стартапаў — падвойныя рэлаканты: пасля падзей 2020 года яны пераехалі ва Украіну, а цяпер пачынаюць новае жыццё ў Польшчы ці Літве.

Для тых, хто пераехаў, гэта пытанні, звязаныя з легалізацыяй, а перад тымі, хто плануе пераезд — востра стаіць пытанне віз. Адразу пасля пачатку вайны мы рабілі апытанне, як людзі пераязджаюць.

Нашы даныя паказалі, што крыху больш за 50% рэлакантаў маюць стартап-візы, а астатнія пераязджалі па турыстычных, шэнгенскіх візах. Цяпер жа нашыя стартапы практычна пазбаўленыя магчымасці атрымаць любую візу. Гэта выглядае вялікай несправядлівасцю ў адносінах да тых бізнэсаў, да тых таленавітых беларусаў, якія хочуць праявіць сябе ў іншых краінах свету.

Мы вядзем перамовы са Startup Lithuania і Міністэрствам эканомікі Літвы, імкнемся даказаць, што рашэнне аб прыпыненні выдачы стартап-віз з’яўляецца няправільным. Бо гаворка вядзецца пра цэлы пласт людзей, якія едуць у Еўропу не таму, што іх пераследуюць, і не з мэтай падарожнічаць, а каб пачаць бізнэс у больш спрыяльным для гэтага асяроддзі. Мы сутыкаемся з вялікай колькасцю просьбаў пра вырашэнне візавых пытанняў. Гэта не зусім нашая функцыя, але мы займаемся і такой працай, каб дапамагчы людзям. Яны не павінныя адказваць за дзеянні рэжыму ў дачыненні да Украіны, яны ніяк з рэжымам не звязаныя.

А таксама: 

  • Востра стаіць пытанне пра верыфікацыю беларускіх бізнэсаў, якія пераязджаюць за мяжу. Трэба даказаць, што пераважная большасць беларускіх кампаній не звязаная з рэжымам. Яны паводле азначэння не маюць патрэбы ў верыфікацыі — у большасці выпадкаў гэта кампаніі малога і сярэдняга бізнэсу, з якіх рэжыму няма чаго ўзяць. 
  • У большасці фаўндараў пасля пачатку вайны першараднай задачай стала легалізацыя сем’яў і супрацоўнікаў у новай краіне пасля пераезду. Столькі сіл і часу, якія маглі б быць выкарыстаныя для развіцця бізнэсу, марнуецца на вырашэнне пытанняў, якіх у спрыяльных умовах у прынцыпе не павінна існаваць.
  • Нярэдкія выпадкі адмовы ў магчымасці ўдзельнічаць у акселерацыйных праграмах для кампаній, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца беларусы. У нас няма статыстыкі такіх выпадках, але некалькі гісторый мы дакладна знаем. І гэтыя пытанні сёння проста немагчыма вырашаць у сілу пазіцый дзяржаўных органаў тых краін, куды прыязджаюць беларусы.

Другая праблема, з якой сутыкаюцца сёння стартапы з Беларусі, — пошук інвестыцый. Яна таксама ўзнікла пасля пачатку вайны. Нягледзячы на тое, што і раней ішла хваля рэлакацый і трэба было адбудоўваць свой бізнэс за мяжой, у беларускіх кампаній тады было больш магчымасцей для фандрайзінгу. Проста таму, што ім адкрыўся венчурны рынак Еўропы. Сёння гэтыя магчымасці закрываюцца: многія інвестары не хочуць рызыкаваць сваёй рэпутацыяй, маючы ў партфелі беларускія каманды.

Беларусам трэба быць у 10 разоў лепшымі за аналагічны еўрапейскі стартап, каб падняць еўрапейскія грошы сёння.

Чым Imaguru дапамагае стартапам?

— Якую рэальную дапамогу могуць атрымаць стартапы ў Imaguru?

— Нашыя асноўныя прыярытэты — адукацыя, інвестыцыі і стварэнне асяроддзя для нэтворкінгу. Мы дапамагаем стартапам знаходзіць інвестараў і самі выступаем у ролі інвестараў. Так, Imaguru таксама можа ўкладвацца ў праект на ранняй стадыі, калі ён адпавядае нашым крытэрам.

Разам са стартапамі мы ўдзельнічаем у міжнародных канферэнцыях, на гэты сезон плануем вялікую праграму з наведваннем міжнародных форумаў, каб пазнаёміць беларускія каманды з вялікай колькасцю інвестараў.

Дапамога Imaguru павялічвае шанцы каманды на поспех, бо мы маем добрую міжнародную рэпутацыю.

Не ўтойваем, што мы з Беларусі, але карыстаемся павагай сярод еўрапейскіх калег, уваходзім у сістэму партнёрства Google for Startups. Гэта вялікія іміджавыя плюсы. Мы плануем таксама асобныя праграмы, якія дапамогуць стартапам лепш зразумець рынкі розных краін — не толькі Польшчы і Літвы, але і Францыі, Партугаліі, Скандынавіі.

— Ці ёсць будучыня ў беларускага стартап-руху?

— Я безумоўны аптыміст і лічу, што немагчыма перакрэсліць усё тое, што ўжо было зроблена. Гэта досвед, які застаецца ў кожным з нас. Мы як супольнасць можам развівацца і расці, незалежна ад месца, дзе мы знаходзімся. Свет мяняецца, рана ці позна людзі стануць больш мабільнымі, а краіны — больш адкрытымі. Упэўненая, што краіна — гэта людзі, і беларуская стартап-супольнасць — гэта перш за ўсё людзі. Важна падтрымліваць кантакты, кам’юніці, мы таксама над гэтым працуем.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
-4

Да пишите сразу, что в Беларуси все говно, а вот если уехать, то перспективы захлестнут с головой. Экспертов еще зачем-то зовут.

1

Иногда людям хочется понимать ситуацию глубже, чем может объяснить ее лозунг в две строки. Так бывает, поверьте.

-1

перспектив у тех, кто продолжает трудиться по колено и выше. "беглые" освободили насиженые теплые места и сейчас нет препятствий патриотам наконец-то реализовать все то, что деструктивные элементы 30 лет мешали

0

то, что там по колено - это не перспективы :D

1

У выходцев из Беларуси конечно есть перспективы. Международный рынок большой.

Очень громко тикает таймер безвозвратных потерь 2-х поколений инженеров - самих инженеров и их детей.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

Да кому они нужны эти ваши инженеры! :)
Совсем другое дело пенсионеры в 45 (или во сколько у них пенсия) — ылита нации, которая позволяет некоторым делать «иногда не до з..в» :)
И доярки тоже — попробуйте съешьте кусок кода :)
Догоним и перегоним!

-1

ну дык военные пенсионеры ж выучены, они ж умеют задачи решать, а что эти инженеры-протестуны умеют ? - да нифига:
1 ногу перед главным вверх закидывать не умеют, да еще и послать могут

2 честь отдавать то же не умеют и не хотят

3 отбойной грушей быть не хотят

4 [censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] - возмущаются, а могли бы со слезами на глазах вертеться и радоваться.

только за станками стоять, перед компами сидеть, по столбам лазить да произвосдвтва обслуживать и умеют - рабы да обслуга, а рабы и обслуга Беларуси НЕ-ПА-ТРЭ-БНЫ. Сасуду патрэбны свабодныя людзи !!!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 верасня 2022, 17:43

-4

Так и не понял, каково будущее белорусских стартапов. Конкретно они стаои больше инвестировать в них или меньше? Без этого критерия статья ниочем.

4

нужно понимать, что время поколений инженеров и програмистов уходит, а на смену приходит элита нового времени - военные, военные корреспонденты, защитники стабильности и процветания. все эти айфоны-плафоны не вечно, пройдет увлечение, хайп, и народ снова вернется смотреть телевизор, а интернет будет постепенно увядать.

1

Жалко, что здесь нет анимированных смайлов. Поставил бы вам сердечко!

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-5

Сейчас Латвия, Литва, Польша каааак закроют въезд для белорусов, вот тогда и заколосятся местные стартапы :)
А кто долго думал уехать или нет, будет сейчас за железным занавесом.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

пока угроза только лишения туристических виз

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
0

Если будет как у восточного соседа, то это не только туристические.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

только туристические, даже россиян по краткосрочным чтобы навестить родственников в ЕС будут пускать, а по национальным будут всех пропускать

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

а по национальным будут всех пропускать

Для национальной нужны более веские основания :)
Она выдаётся на более короткий срок и продлевается не более определенного количества раз (зависит от страны ЕС).
Красный паспорт сейчас, как тряпка для быка.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

ну переживсешь и без тур поездок

0

Кто хотел тот еще в 2020 уехал, а границы закрывают для туристов

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

В этом году тоже было много возможностей, но некоторые не шевелятся :)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-3

Как понять, что в комменты пришел пропагандист: у заминусованных комментов минусов стало меньше, а у заплюсованных плюсов стало меньше :) Так и живут в своём выдуманном мирке :)

fabulius-91
fabulius-91 CEO в Предприниматель в Польше
1

У бизнеса и капитала нет границ.
Можете сидеть себе хоть на хуторе и вести хороший бизнес. Наймите продавца для юр лица, фото/имени и счета в любой самой модной сейчас локации. Поговорите с налоговым консультантом, уложите в матрешку структуру учредителей.
Те кто пугают закрытием наземных границ, за 5К евро частным самолетом можете комфортно добраться из Минска в Варшаву.
Если получается зарабатывать то и решить неприятности описанные в статье у вас тоже получится ;)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
2

Можете сидеть себе хоть на хуторе и вести хороший бизнес.

Красивые сказки — вам бы на БТ пойти :)
Компании, которые физически перемещали офисы — глупые?
Или ваша схема подходит для микрокейсов?

0

Компании, которые физически перемещали офисы — глупые?

Ну, если ваш менеджмент не может оценивать риски - в данном случае более чем очевидные - а потом бегает с "горящими глазами"... то да, глупые.