Wargaming ахвяравала $250 тысяч на гуманітарную дапамогу Украіне
З нагоды свайго 25-годдзя кампанія Wargaming вырашыла накіраваць $250 тысяч на меддапамогу ўкраінцам.
Ахвяраванне зробленае ў рамках ініцыятывы United 24. Грошы пойдуць на закупку медыцынскага абсталявання для жыхароў краіны, пацярпелых падчас вайны.
Wargaming другі раз за гэтае лета пералічвае грошы Украіне. У чэрвені яна ахвяравала больш за $100 тысяч на закупку рыштунку і абсталявання для правядзення выратавальных работ на разбуранай Кахоўскай ГЭС.
У гонар дня нараджэння Wargaming таксама запусціла тэматычныя івэнты ў гульнях.
Wargaming выдзеліць $100+ тысяч пацярпелым ад разбурэння Кахоўскай ГЭС
Wargaming выдзеліць $100+ тысяч пацярпелым ад разбурэння Кахоўскай ГЭС
Читать на dev.by