Wargaming сабраў больш за $1 млн на машыны хуткай дапамогі для Украіны. Lesta ўжо адхрысцілася
У мінулым месяцы Wargaming анансавала дабрачынны праект #wargamingunited у падтрымку Украіны. Паводле слоў міністра лічбавай трансфармацыі краіны Міхаіла Фёдарава, за два тыдні ўдалося сабраць $1 074 940.
У мінулым месяцы Wargaming анансавала дабрачынны праект #wargamingunited у падтрымку Украіны. Паводле слоў міністра лічбавай трансфармацыі краіны Міхаіла Фёдарава, за два тыдні ўдалося сабраць $1 074 940.
18 кастрычніка Wargaming запусціў тэматычныя наборы ў World Of Tanks і яшчэ пяці сваіх гульнях. Грошы ад продажаў планавалася накіраваць на закупку рэанімабіляў для ўкраінскіх медыкаў.
Да ініцыятывы далучыліся геймеры са 115 краін свету. Большасць — з Германіі, ЗША, Польшчы, Чэхіі і Вялікабрытаніі. Гульцы набылі 90 тысяч дабрачынных набораў. Усе сродкі будуць пераведзеныя фонду United24, створанаму з ініцыятывы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Lesta Games, якая развівае праект «Свет танкаў», паспяшалася нагадаць пра недатычнасць да кампаніі Wargaming.
«Мы не маем дачынення да іншых гульняў і праектаў падобнай тэматыкі. Можам запэўніць нашых гульцоў, што плацяжы ў „Свеце танкаў“, „Свеце караблёў“ і Tanks Blitz абсалютна бяспечныя і не парушаюць заканадаўства РФ і Беларусіі [sic]. А ўсе грошы і рэсурсы мы выкарыстоўваем толькі для распрацоўкі і аперавання бягучымі і новымі прадуктамі і захавання і развіцця айчыннай гульнявой галіны», — заявіла прэс-служба Lesta у каментары для ТАСС.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Дзякуй Wargaming'у ад беларусаў!
не шкадуеце дзеда буркатоўскага)))
леста поспешила откреститься, а то запахло нефиговыми тюремными сроками и космическими штрафами за финансирование экстремизма))