Wargaming выдзеліць $100+ тысяч пацярпелым ад разбурэння Кахоўскай ГЭС
Wargaming падтрымае пацярпелых ад разбурэння Кахоўскай ГЭС. У якасці фінансавай дапамогі кампанія пералічыць афіцыйнай платформе па зборы сродкаў United24 ва Украіне 4 мільёны грыўняў (больш за 100 тысяч долараў). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі ў сацыяльных сетках.
На выдзеленыя сродкі будзе закупленыя рыштунак і абсталяванне для выратавальных работ у рэгіёне, у прыватнасці, выратавальныя шлюпкі і плыты, мотапомпы, экскаватары, бульдозеры і краны, пажарны рыштунак, гідракасцюмы, пераносныя станцыі фільтрацыі вады ды інш.
— Каманда Wargaming захапляецца валанцёрамі і ўкраінскімі службамі, якія ратуюць людзей і жывёл у першыя дні стыхійнага бедства. Гэтым ахвяраваннем мы хочам дапамагчы пацярпелым і дадаць фінансавых рэсурсаў, якія дапамогуць ліквідаваць наступствы, выкліканыя разбурэннем электрастанцыі.
Мы падтрымліваем украінскі народ у самыя цяжкія часы, — гаворыцца ў паведамленні Wargaming.
Пасля пачатку вайны ва Украіне Wargaming вырашыў закрыць бізнэсы ў Беларусі і Расіі. Кампанія «Гейм Стрым» (былая юрыдычная асоба Wargaming у Беларусі) была прададзеная расійскай «Лесце». Ад восені мінулага года гульні Wargaming у Беларусі і Расіі выпускаюцца пад новымі назвамі.
Читать на dev.by