WhatsApp дадасць AI-рэдактар фатаграфій
Месенджар тэсціруе новую функцыю, якая дазваляе карыстальнікам рэдагаваць фатаграфіі з дапамогай мадэлі штучнага інтэлекту Meta AI.

Паводле даных WABetaInfo, новая функцыя ёсць у апошняй бэта-версіі WhatsApp 2.24.14.20 для Android. Карыстальнікі могуць загружаць фатаграфіі ў чат з АІ, які зможа аналізаваць выявы і адказваць на дадатковыя пытанні аб гэтых здымках.
Напрыклад, АІ можна папрасіць вызначыць аб’екты на фатаграфіі або растлумачыць іх сэнс. Таксама АІ-мадэль хутка рэдагуе выявы па тэкставых запытах. Незразумела, наколькі будуць шырокімі магчымасці рэдагавання.
Загружаныя фатаграфіі можна выдаліць у любы час з месенджара. Таксама Meta распрацоўвае генератар аватараў з выкарыстаннем АІ, які дазволіць ствараць свае выявы на розных фонах і ў розных стылях.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.