WhatsApp запусціў функцыю пошуку кавярняў і гатэляў проста ў месенджары
Дзякуючы функцыі кампанію можна знайсці па назве або ў каталогу па раздзелах «Ежа і напоі», «Пакупкі», «Падарожжа і гатэлі» ды іншых.

Карыстальнікі месенджера могуць знаходзіць мясцовыя кампаніі, падлучаныя да WhatsApp Business, проста ў праграме без неабходнасці марнаваць час на пошук кантактаў на іх сайтах. Функцыю запусцілі ў Бразіліі, Калумбіі, Інданезіі, Мексіцы і Вялікабрытаніі. Паведамляецца, што яе тэставалі ў Сан-Паўлу ад 2021 года.
The Verge адзначае, што WhatsApp усё больш пазіцыянуе сябе як сэрвіс для абмену паведамленнямі не толькі з сябрамі і сям’ёй, але таксама і з бізнэсам. У кастрычніку 2020 года больш за 175 мільёнаў чалавек у свеце штодня выкарыстоўвалі месенджар для адпраўкі паведамленняў бізнэс-акаўнтам. Раней Марк Цукерберг заявіў, што мэта змен — пошук кампаніі і купля тавараў у адным чаце WhatsApp.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.