WSJ: Кітай супраць продажу TikTok і гатовы на блакаванне сацсеткі ў ЗША
Урад Кітая супраць прымусовага продажу сацсеткі ў ЗША і даў зразумець кампаніі-ўладальніку ByteDance, што той прыйдзецца пагадзіцца на забарону праграмы ў Штатах.
Урад Кітая супраць прымусовага продажу сацсеткі ў ЗША і даў зразумець кампаніі-ўладальніку ByteDance, што той прыйдзецца пагадзіцца на забарону праграмы ў Штатах.
Урад Кітая супраць прымусовага продажу сацсеткі ў ЗША і даў зразумець кампаніі-ўладальніку ByteDance, што той прыйдзецца пагадзіцца на забарону праграмы ў Штатах.
Паводле даных The Wall Street Journal, кітайскія чыноўнікі раскрытыкавалі амерыканскі законапраект, які мае на мэце абмежаванне працы TikTok на тэрыторыі краіны. Таксама яны «далі сігнал» ByteDance, што лепш пагадзіцца з блакаваннем праграмы, чым прадаваць яе.
Раней Палата прадстаўнікоў падтрымала законапраект, згодна з якім альбо ByteDance прадае сацсетку, альбо TikTok блакуюць на тэрыторыі ЗША. Кангрэсмены лічаць, што сувязь паміж праграмай і кітайскай кампаніяй наносіць пагрозу нацыянальнай бяспецы.
ByteDance абвінавачваюць у зборы даных амерыканскіх карыстальнікаў, якія кампанія можа перадаваць кітайскаму ўраду. Законапраект мае ўхваліць Сенат, прэзідэнт Джо Байдэн ужо заявіў, што падпіша дакумент. Пасля прыняцця закона ў кампаніі будзе 6 месяцаў на пошук патэнцыйнага пакупніка.
Тым не менш механізм продажу няясны: ці мусіць ByteDance прадаваць усю сацсетку, ці толькі амерыканскі бізнэс. Раней кітайскі ўрад папярэджваў, што продаж TikTok мае на мэце перадачу тэхналогій, для чаго ByteDance мусіць атрымаць ухваленне ўладаў.
Эксперты бачаць у законапраекце спробу тэхналагічнага ціску на Кітай, які не мае намеру згаджацца на жорсткія патрабаванні. У адваротным выпадку ўслед за TikTok санкцыям могуць падвергнуцца і іншыя кітайскія кампаніі. Аналітыкі чакаюць, што блакаванне стане пераважным варыянтам.
Для BytaDance такі зыход можа стаць вельмі непрыемным, паколькі ЗША — найбуйнейшы для TikTok рынак з аўдыторыяй у 170 мільёнаў карыстальнікаў. У самім Кітаі замест TikTok працуе асобная версія праграмы — Douyin.
Паводле даных СМІ, купляй TikTok зацікавіліся былы кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік і былы міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын. Кошт угоды ацэньваецца больш чым у $100 мільярдаў. Пры гэтым сама сацсетка дагэтуль не з’яўляецца прыбытковай: выручка за мінулы год склала ўсяго $20 мільярдаў.
Папярэднюю спробу заблакаваць TikTok распачала ў 2020 годзе адміністрацыя Трампа. У 2021 годзе Байдэн скасаваў указ свайго папярэдніка і даручыў правесці праверку сацсеткі. Пазней высветлілася, што супрацоўнікі ByteDance атрымалі неправамерны доступ да звестак пра геалакацыю некалькіх амерыканскіх журналістаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.