WSJ: Meta плануе падпіску на адключэнне рэкламы ў Facebook і Instagram для ЕС
Кампанія плануе ўвесці платную функцыю ў сацсетках, што дазволіць адключаць рэкламу для карыстальнікаў ЕС.

Паводле даных The Wall Street Journal, кампанія хоча ўвесці штомесячную падпіску за адключэнне рэкламы SNA (Subscription No Ads). Meta разлічвае запусціць падпіску «найбліжэйшымі месяцамі». Паводле слоў крыніц, карыстальнікі змогуць выбраць бясплатны доступ з персаналізаванай рэкламай або платную версію сэрвісаў без рэкламы.
Кампанія паведаміла еўрапейскім рэгулятарам, што будзе браць з карыстальнікаў каля 10 еўра на месяц за доступ да акаўнта на дэсктопе і 6 еўра за кожны дадатковы акаўнт. Для мабільных прылад падпіска складзе 13 еўра на месяц, бо ўключае камісію App Store і Google Play.
Еўрапейскія рэгулятары плануюць забараніць сэрвісам наладжваць персаналізаваную рэкламу без папярэдняй згоды ад карыстальнікаў. Раней Meta дадала платную верыфікацыю ў Facebook і Instagram за 11,99 еўра і 14,99 еўра для iOS.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.