X зробіць доступ да чат-бота Grok бясплатным
Тэсціраванне бясплатнай версіі чат-бота пачалося ў Новай Зеландыі. Такім чынам распрацоўшчык спрабуе атрымаць карыстальніцкую базу канкурэнтаў на АІ-рынку.

Цяпер сацыяльная сетка дае доступ да свайго чат-бота Grok, распрацаванага кампаніяй xAI, толькі платным падпісчыкам. У апошнія дні некалькі даследчыкаў і карыстальнікаў паведамілі пра з’яўленне бясплатнай версіі Grok у некаторых рэгіёнах.
TechCrunch пацвердзіла, што X пачала тэсціраванне бясплатнага доступу да Grok у Новай Зеландыі. Каб выкарыстоўваць Grok бясплатна, уліковы запіс карыстальніка мусіць быць старэйшым за сем дзён, і да яго мусціь быць прывязаны нумар тэлефона.
Пакуль што выкарыстанне бясплатнай версіі абмежаванае: 10 запытаў на працягу дзвюх гадзін для мадэлі Grok-2, 20 запытаў на працягу дзвюх гадзін для мадэлі Grok-2 mini і магчымасць прааналізаваць тры выявы на дзень.
xAI запусціла Grok-2 у жніўні, дадаўшы магчымасць генерацыі выяў з дапамогай мадэлі FLUX.1 ад Black Forest Labs. Пры канцы кастрычніка Grok-2 навучыўся аналізаваць выявы. Дагэтуль усе гэтыя функцыі былі даступныя толькі карыстальнікам з падпіскай Premium і Premium+.
Адкрываючы Grok для бясплатных карыстальнікаў, xAI, магчыма, імкнецца пашырыць карыстальніцкую базу і атрымаць больш зваротнай сувязі для сваіх прадуктаў. Гэта дазволіць Grok эфектыўней канкураваць з такімі мадэлямі, як ChatGPT, Claude і Gemini.
У кастрычніку The Wall Street Journal паведаміла, што xAI вядзе перамовы аб прыцягненні дадатковых інвестыцый у аб’ёме некалькіх мільярдаў долараў. Рынкавая ацэнка кампаніі на сённяшні дзень складае $40 мільярдаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.