X (Twitter) адбірае ў карыстальнікаў нікнэймы, якія ў іх былі гадамі
Twitter без тлумачэнняў забірае ў людзей юзернэймы, якія яго цікавяць. Узамен ім ва ўльтыматыўным парадку прапаноўваецца выбраць адзін з прапанаваных варыянтаў.

Напрыклад, ва ўладальніка акаўнта @music Джэрэмі Вота 455 тысяч падпісчыкаў. Але кампанія паставіла яго перад фактам, што цяпер нік належыць ёй. У імэйле, у якім Х апавясціў Вота, гаварылася, што яго нікнэйм цяпер @musicfan і што ён можа ўзяць адзін з трох нікаў на выбар: @musicmusic, @music123 або @musiclover. Прычым усе яны выявіліся занятымі. Усе даныя кампанія паабяцала перанесці ў новы акаўнт. Стары нік Вота цяпер заняты старонкай, якая да рэбрэндынгу называлася Twitter Music.
«Я стварыў акаўнт @music 16 гадоў таму і вёў яго ўвесь гэты час. І толькі што Twitter/Х проста адабраў яго. Вельмі злуюся», — напісаў Вот.
Ён далёка не адзіны з такой праблемай. На форуме Y Combinator экс-уладальнікі нікаў @TV і @Sports расказалі, што з імі сацсетка паступіла гэтак жа сама, і абодва былі сярод першых карыстальнікаў Twitter. Тое ж адбылося з уладальнікам акаўнта @х. Але яго нават запрасілі ў офіс Х на сустрэчу з камандай і прапанавалі фірмовы мерч.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
LOL, снежинки внезапно выяснили что им ничего не принадлежит на чужой платформе.