X (Twitter) увёў плату для новых карыстальнікаў у дзвюх краінах
Сацсетка Ілана Маска пачала спаганяць плату з некаторых новых карыстальнікаў за доступ да базавых функцый, піша Fortune. Як звычайна, у імя барацьбы з ботамі і спамерамі.

«Шчасліўчыкі» — жыхары Новай Зеландыі і Філіпін. Кошт падпіскі — $1 на год, распаўсюджвацца яна будзе на «новыя, неверыфікаваныя акаўнты». Яе прыйдзецца купіць, каб мець магчымасць рабіць пасты і ўзаемадзейнічаць з чужымі, напрыклад, лайкаць, рэпосціць або дадаваць у закладкі. Інакш можна будзе толькі чытаць публікацыі, глядзець відэа і падпісвацца на іншыя акаўнты.
Кампанія пад назвай Not a Bot запушчаная ў тэставым рэжыме. У Х не ўдакладняюць, ці будзе яна пашыраная на іншыя краіны. Але падкрэсліваюць, што не спрабуюць зрабіць з яе крыніцу прыбытку, а толькі хочуць знізіць колькасць фэйкавых уліковых запісаў на платформе.
У верасні Маск заявіў, што Х можа ўвесці плату для ўсіх сваіх юзераў. Паводле слоў мільярдэра, яна будзе невялікай, але гэта «адзіная абарона ад армій ботаў».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.