Xiaomi падаражэла больш як у паўтара разу дзякуючы няўдачам Apple у Кітаі
Падзенне продажаў айфонаў у Кітаі стала драйверам росту рынкавай капіталізацыі Xiaomi. Паводле паведамлення Bloomberg, ад чэрвеня кітайскі вытворца Android-смартфонаў і іншай электронікі падаражэў прыкладна на $20 млрд — то-бок больш як на 60%.

Яшчэ гэтаму спрыяла папулярнасць найноўшага смартфона Xiaomi, а таксама яе дзейнасць па распрацоўцы электрамабіляў і ў іншых напрамках.
Выручка Apple на найбуйнейшым рынку смартфонаў Азіі зніжаецца нягледзячы на тое, што ён пачынае аднаўляцца пасля шматгадовага спаду. Гэта на руку не толькі Xiaomi, чые смартфоны 14 пакалення ад моманту рэлізу пры канцы кастрычніка былі заказаныя ўжо больш за мільён разоў. За некалькі месяцаў да гэтага Huawei паспяхова запусціла Mate 60 Pro — і хоць Huawei не публічная кампанія, інвестары актыўна скупляюць акцыі яе пастаўшчыкоў.
Паводле прагнозах аналітыкаў, у найбліжэйшыя паўгода каціроўкі Xiaomi працягнуць расці. Каталізатарамі гэтага працэсу стануць электракары, якія плануе выпускаць кампанія, і тэхналогія інтэрнэту рэчаў пад кіраваннем штучнага інтэлекту (AIoT).
К релизу поршеподобного электрокара за копейки, но пропаганде все на неудачи конкурентов списать нужно, не может же неамериканская компания суперуспешный продукт круче теслы запустить...
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 лістапада 2023, 09:24
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
К релизу поршеподобного электрокара за копейки, но пропаганде все на неудачи конкурентов списать нужно, не может же неамериканская компания суперуспешный продукт круче теслы запустить...
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 лістапада 2023, 09:24
В июле 2020 она стоила столько же))