«Я закатую вас да велічы»: Медыі даведаліся галоўную прычыну звальнення Хўанга з Nvidia
Галоўнай прычынай адстаўкі Джэнсэна Хўанга стала не меркаваная сувязь з кітайскай выведкай, а ягоная хлусня савету дырэктараў Nvidia, высветліла Wired. Адначасова выйшла расследаванне пра тое, як былы кіраўнік кампаніі гадамі зневажаў супрацоўнікаў і пагражаў ім.
Галоўнай прычынай адстаўкі Джэнсэна Хўанга стала не меркаваная сувязь з кітайскай выведкай, а ягоная хлусня савету дырэктараў Nvidia, высветліла Wired. Адначасова выйшла расследаванне пра тое, як былы кіраўнік кампаніі гадамі зневажаў супрацоўнікаў і пагражаў ім.
Паводле дадзеных Wired, вырашальнай прычынай адстаўкі Хўанга сталі не столькі абвінавачванні ў сувязях з меркаванай супрацоўніцай кітайскай выведкі, колькі ягоная хлусня радзе дырэктараў. Пра гэта расказалі дзве крыніцы, знаёмыя з закрытымі абмеркаваннямі кіраўніцтва Nvidia.
Яшчэ ў кастрычніку 2025 года рада дырэктараў пытала ў Хўанга пра адносіны з Эліс Хўанн, якая раней працавала ў сінгапурскай кампаніі Megaspeed — буйным кліенце Nvidia. Тады ён адмаўляў якую-небудзь непрыстойную сувязь з ёй.
Аднак 8 лістапада 2026 года Хўанг прызнаў пазашлюбныя адносіны. У наступныя дні з’явіліся звесткі пра іншыя раманы, у тым ліку з ягонай непасрэднай падначаленай. «Удалося высветліць, што Хўанг хлусіў. І гэта працягвалася цэлы год — з кастрычніка 2025-га да апошніх падзей», — расказала крыніца, блізкая да рады дырэктараў.
Джэнсэн Хўанг падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Nvidia пасля шпіёнскага скандалу
Паводле суразмоўцаў выдання, кіраўніцтва не змагло высвятліць, ці сапраўды Эліс Хўанг працавала на кітайскую выведку. Кітайскія ўлады адхілілі гэтыя абвінавачванні. Але недакладныя тлумачэнні самога Хўанга канчаткова падарвалі давер да яго. «Справа была ў сумленнасці і даверы», — растлумачыла адна з крыніц.
На сходзе супрацоўнікаў 18 лістапада старшыня рады дырэктараў Гарві Джонс пацвердзіў, што рашэнне далося няпроста. «Аднак раскрытыя падрабязнасці асабістых паводзін і недастатковая адкрытасць, несумяшчальныя з кодэксам паводзін, стандартамі і каштоўнасцямі кампаніі, зрабілі гэтае рашэнне неабходным», — заявіў ён. Прадстаўнік Хўанга настойвае, што той добраахвотна пакінуў Nvidia. Сама кампанія адмовілася каментаваць новыя падрабязнасці.
«Лепш я закатую вас да велічы»
У асобным расследаванні The New York Times расказала пра кіраўніцкую культуру Nvidia. Журналісты пагаварылі больш чым з дзясяткам цяперашніх і былых супрацоўнікаў і вывучылі сотні старонак судовых матэрыялаў ды іншых дакументаў за два дзесяцігоддзі.
Паводле суразмоўцаў газеты, Хўанг гадамі публічна абражаў і зневажаў падначаленых, прыбягаў да асабістых нападак і пагроз. Пры гэтым ён прадстаўляў такія паводзіны як спосаб дабіцца ад супрацоўнікаў лепшых вынікаў. «Лепш я закатую вас да велічы, таму што веру ў вас», — казаў Хўанг у адным з публічных выступленняў.
Паводле трох крыніц выдання, у апошнія гады кіраўнік скардзіўся, што многія супрацоўнікі Nvidia сталі занадта багатымі дзякуючы росту акцый кампаніі. Ён сцвярджаў, што больш не можа матываваць іх грашыма і таму вымушаны прыбягаць да зневажання.
Менеджар Nvidia папярэдзіў пра масавы адыход «незаменных» супрацоўнікаў, калі Хўанга не вернуць на пасаду генеральнага дырэктара
Некаторыя пагрозы былі асабліва жорсткімі. Паводле сведчанняў супрацоўнікаў, Хўанг казаў аднаму падначаленаму, што адарве яму рукі і заб’е імі да смерці, а іншаму пагражаў ускрыць чэрап.
Былы віцэ-прэзідэнт Nvidia па персаналу Майкл Уінстан узгадваў сход 2004 года, на якім прысутнічалі каля 50 чалавек. Паводле яго, Хўанг крычаў на супрацоўнікаў і пагражаў ім фізічнай расправай.
«Я бездапаможна назіраў, як іх публічна зневажалі і літаральна катавалі на працягу доўгага часу. Мне было фізічна, інтэлектуальна і эмацыйна балюча знаходзіцца ў гэтым пакоі», — пісаў Уінстан у сваіх нататках, вывучаных журналістамі. Паводле яго, іншыя ўдзельнікі сустрэчы былі напалоханыя і прасілі ўмяшацца.
Скаргі, звальненні і кампенсацыі
Уінстан сцвярджаў, што пасля сустрэчы папярэдзіў Хўанга: падобнае абыходжанне з супрацоўнікамі можа прывесці да судовых іскаў супраць Nvidia.
Аднак кіраўнік нібыта адказаў, што публічнае зневажанне з’яўляецца своеасаблівым выпрабаваннем для навічкоў. Паводле Уінстана, Хўанг прызнаўся, што выкарыстоўвае гэты метад у першыя шэсць месяцаў працы новых супрацоўнікаў, каб праверыць, наколькі яны гатовы трываць такое абыходжанне. «Гэта яшчэ і нядрэнная забаўва», — нібыта заявіў Хўанг, адмаўляючы мяняць паводзіны.
У лістападзе 2004 года Уінстана звольнілі. Ён сцвярджаў, што Хўанг пагражаў пазбавіць яго магчымасці працаваць у Крэмніевай даліне, калі той падасць у суд. Былы кіраўнік звярнуўся са скаргай у каліфарнійскае ведамства ў пытаннях занятасці ды пачаў рыхтаваць іск.
Хўанга не вернуць, затое дадуць шмат грошай. Nvidia спрабуе ўтрымаць супрацоўнікаў пасля скандалу
Аднак бакі заключылі канфідэнцыйную дамову яшчэ да судовага разбіральніцтва. Як высветліла газета, Nvidia выплаціла Уінстану больш за $1 мільён. Пры гэтым ні адзін з бакоў не прызнаў віну або парушэнне закону.
У 2007 годзе іншы былы супрацоўнік, юрыст Стывен Петыгру, падаў іск супраць Nvidia. Ён абвінавачваў кампанію ва ўзроставай дыскрымінацыі і пераследзе за паведамленні пра меркаваныя парушэнні Хўанга. Петыгру сцвярджаў, што праз сітуацыю быў вымушаны звярнуцца па экстранную медычную дапамогу ўследства моцнага нервовага напружання і трывогі.
Nvidia адхіліла абвінавачванні, заявіла, што звольніла юрыста за дрэнныя вынікі працы, і падала сустрэчны іск. У 2009 годзе бакі таксама ўрэгулявалі спрэчку ў пазасудовым парадку.
Зневажанне стала часткай культуры Nvidia
Паводле дадзеных выдання, жорсткі стыль Хўанга захоўваўся і ў наступныя гады. У 2019 годзе Nvidia прайграла барацьбу за ўдзел у стварэнні амерыканскага дзяржаўнага суперкамп’ютара. На сустрэчы з чыноўнікамі Хўанг публічна абрынуўся з крытыкай на кіраўніка аддзела продажаў, які адказваў за кантракт вартасцю сотні мільёнаў долараў.
Той кінуў свой рабочы пропуск у Хўанга. Кіраўнік Nvidia неадкладна абвясціў, што прымае ягоную адстаўку, расказалі двое крыніц газеты. Іншага кіраўніка, паводле суразмоўцаў, Хўанг зневажыў перад прадстаўнікамі буйнога кліента, а потым перавёў на пасаду, якую сам лічыў малазначнай.
Пры гэтым кіраўнік Nvidia аддаваў перавагу групавым сустрэчам перад размовамі сам-насам. Публічна ён тлумачыў такі падыход імкненнем да празрыстасці, аднак некаторыя топ-менеджары ўспрымалі яго як інструмент ціску: любая спрэчка з Хўангам адбывалася на вачах у калег.
Крыніцы сцвярджаюць, што падобны стыль пераймалі іншыя кіраўнікі, у тым ліку дачка Хўанга Мэдысан, якая фактычна выконвала функцыі кіраўніка ягонага апарату. Журналісты вывучылі запіс нарады, на якім яна неаднаразова павышала голас на віцэ-прэзідэнта Nvidia. «У мяне пачынаецца прыступ трывогі. Я вымушана адключыцца. Выбачайце», — сказала тая перад выхадам з размовы.
«Дзякуй, Джэнсэн»
Разам з тым расследаванне паказвае, што Хўанг карыстаўся вялікім падтрыманнем супрацоўнікаў, многія з якіх звязваюць поспех Nvidia менавіта з ягоным кіраўніцтвам. Ягоныя прыхільнікі адзначаюць тэхнічную кампетэнтнасць, стратэгічнае бачанне і гатоўнасць асабіста дапамагаць калегам. Некаторыя супрацоўнікі працуюць з ім дзесяцігоддзямі, а тысячы падпісалі зваротак з патрабаваннем вярнуць яго на пасаду генеральнага дырэктара.
Супрацоўніца стратэгічнага падраздзялення Nvidia Вартыка Сінгх пасля адстаўкі Хўангс расказала, як той падтрымліваў яе, калі ў сястры выявілі рак мозгу. «Дзякуй, Джэнсэн. За настаўніцтва, за веру ў людзей ды ідэі задоўга да таго, як астатнія ўбачылі іх каштоўнасць, і перш за ўсё — за вашу выключную чалавечнасць», — напісала яна.
Сам Хўанг праз прадстаўніка адхіліў абвінавачванні Майкла Уінстана, назваўшы іх выдумкамі былога супрацоўніка, якога звольнілі. Прадстаўнік таксама спаслаўся на тысячы працаўнікоў, якія публічна выступілі ў падтрымку кіраўніка.
Што будзе з Nvidia
Пасля адстаўкі Хўанга кампанію часова ўзначаліла Калет Крэс. Рада дырэктараў заявіла, што не мае намеру вяртаць былога генеральнага дырэктара, нягледзячы на ціск супрацоўнікаў і вядомых прадпрымальнікаў. Сам Хўанг казаў, што для яго было б гонарам зноў узначаліць Nvidia.
Некаторыя супрацоўнікі лічаць, што рада дырэктараў занадта паспяшалася з адстаўкай, і патрабуюць раскрыць вынікі ўнутранага расследавання. «Мы адчуваем, што яго прымусілі сысці. Мы не разумеем, чаму рада дырэктараў настолькі катэгарычна не хоча даць яму другі шанс», — расказаў Wired адзін з працаўнікоў.
Іншы супрацоўнік паскардзіўся, што кіраўнікі не тлумачаць, што менавіта адбылося. «Усё выглядае як чорная скрынка», — заявіў ён. Раней Крэс абяцала супрацоўнікам датэрміновае павышэнне заробкаў і дадатковыя акцыі, каб утрымаць спецыялістаў пасля сыходу Хўанга.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.