Як джун шукаў працу ў 2022 і натрапляў на ашуканцаў. + Парады
Шукаць працу ў ІТ або побач я пачаў у снежні 2021 года. Да таго 10 гадоў працаваў на розных пасадах у органах дзяржаўнага кіравання і СМІ, але зразумеў, што з мяне досыць.
Пасля непрацяглага адпачынку і часовага працаўладкавання аператарам чат-падтрымкі на адную з пляцовак анлайн-рытэйлу стаў актыўна маніторыць рынак, адгукацца на вакансіі і праходзіць сумоўі.
Шукаць працу ў ІТ або побач я пачаў у снежні 2021 года. Да таго 10 гадоў працаваў на розных пасадах у органах дзяржаўнага кіравання і СМІ, але зразумеў, што з мяне досыць.
Пасля непрацяглага адпачынку і часовага працаўладкавання аператарам чат-падтрымкі на адную з пляцовак анлайн-рытэйлу стаў актыўна маніторыць рынак, адгукацца на вакансіі і праходзіць сумоўі.
Забягаючы наперад, адзначу, што гэтым я займаюся і цяпер. Аднак практычна за год пошукаў я набыў розных скілоў і набраўся якога-ніякога досведу. Акрамя таго, назбіраў колькі гісторый, імі і хачу падзяліцца.
Кропка ўваходу
Выходзіў на рынак я не тое каб класным спецыялістам. Англійская на нулі, моў праграмавання не ведаю, затое ўмею сёе-тое ў тэксты.
І тут мне пашанцавала: літаральна праз пару дзён пасля таго, як я ажывіў свой акаўнт на LinkedIn, мне напісала SEO аднаго ўкраіна-беларускага стартапа і прапанавала папрацаваць у іх капірайтарам. Не асабліва раздумваючы, я пагадзіўся, бо для мяне на той момант важнейшым за ўсё быў досвед. Плюс якраз я задумаўся пра тое, каб пайсці ў тэставанне, і ў гэтым жа стартапе мне абяцалі аплачвальную стажыроўку. У гэты момант я думаў так: навучаючыся на тэсціроўшчыка, атрымліваючы практыку на стажыроўцы, дзесьці праз паўгода змагу прэтэндаваць на паўнавартасную працу. Але ўсё аказалася не так весела.
Вайна
Студзень-люты ішлі як запланавана: вучоба на тэсціроўшчыка на адной з анлайн-платформаў, праца ў начныя змены на пляцоўцы анлайн-рытэйлера, стажыроўка на стартап, паралельна з гэтым — пошукі паўнавартаснай працы. Напрамкі — HeadHunter, LinkedIn, сябры і знаёмыя. Шукаў я працу выключна тэсціроўшчыкам, іншых вакансій не разглядаў. Попыт на такіх спецыялістаў у той час яшчэ быў, але мне не ставала досведу. Аднак я адгукаўся і рабіў тэставыя заданні, калі да гэтага даходзіла. У прынцыпе, усё ішло больш-менш так, як я сабе ўяўляў.
Але тут здарылася 24 лютага — і ўсе планы аказаліся перакрэсленыя. Вучоба падвісла, стартап замарозіўся, у анлайн-рытэйлера ўпалі продажы, і неўзабаве аператараў чат-падтрымкі проста звольнілі — але тады ўсё гэта здавалася дробяззю ў параўнанні з тым, што адбывалася ва Украіне. Плюс пасля пачатку ваенных дзеянняў я вырашыў пераехаць (з аднаго горада Беларусі ў іншы), так што пошукі працы на некаторы час прытармазілі.
Актыўная фаза
Пры канцы сакавіка я ўпарадкаваў усе свае справы, зарэгістраваўся па новым месцы жыхарства і акунуўся ў свет пошуку працы з галавой. Але цяпер сітуацыю ўскладняла яшчэ і тое, што для беларусаў, якія засталіся ў краіне і не плануюць рэлакацыі, рынак працы звузіўся яшчэ больш. Пра пошук працы тэсціроўшчыкам гаворка ўжо не вялася — на тым жа HeadHunter на адну вакансію выходзіла па тысячы і больш водгукаў ад такіх жа, як і я. Варыянт, што выберуць мяне — недаджуна без досведу — быў адмоўны. Тады я пашырыў свой пошук яшчэ і на сферу капірайтынгу.
Дарэчы, на гэтым этапе мне дапамагла адная з фрыланс-платформаў. Даведаўся я пра яе выпадкова, але вырашыў зарэгістравацца. І тут зноў пашанцавала — завязаліся кантакты з чалавекам, які перыядычна даваў нейкія заказы па напісанні артыкулаў. Гэта дапамагло не апусціць рук і не адчаяцца.
Ашуканцы
У пошуках падпрацоўкі на фрылансе я хапаўся за любыя магчымасці зарабіць. І тут давялося пазнаёміцца з ашуканцамі. Апішу некалькі схем.
На мяне выйшаў «спецыяліст», які займаўся падборам персаналу для фірмы, што размяшчала аб’явы на «Авіта». Паабяцаў нядрэнны заробак (на той момант, у сёлетнім чэрвені, гэта было ў раёне 3000-4000 расійскіх рублёў за васьмігадзінны працоўны дзень). Падрабязна расказаў пра абавязкі, патрабаванні, паабяцаў добрыя ўмовы. І калі ўсе нюансы, здавалася, былі ўладжаныя, выдаў мне лагін і пароль для працы. Пасля таго, як я ўвайшоў у профіль, аказалася, што для працягу працы там трэба прайсці праверку Face ID і даслаць скан пашпарта. Пасля таго, як я гэтыя даныя даў, менеджар спачатку сказаў, што на бальнічным, а потым зусім знік.
Яшчэ адная прывабка — я адгукнуўся на вакансію тэсціроўшчыка (можа быць і любая іншая, метад адзін і той жа). У водгуку патэнцыйны працадаўца даў акаўнт тэлеграма і папрасіў пісаць туды, нібыта там трэба прайсці сумоўе і пасля гэтага будзе вырашацца пытанне па працаўладкаванні. Калі ж я напісаў на гэты акаўнт, у адказ прыляцела «цікавая» прапанова — падзарабіць на дамоўных гульнях. Скрыншот прапановы — ніжэй.
Таксама трапляўся такі спосаб махлярства. Зноў мяне перанакіравалі ў тэлеграм, задавалі нейкія агульныя пытанні, а потым пацікавіліся месцам пражывання, электроннай поштай для сувязі і мадэллю майго тэлефона. Пасля гэтага перапіска раптоўна знікла.
Літаральна ўчора ў асабістыя напісалі яшчэ два чалавекі: адзін прапанаваў рабіць закладкі, іншы прадставіўся на рускай мове Карласам з Шатландыі, а потым рэзка перайшоў на кыргызскую і прапанаваў навучыць інвеставаць, калі я маю 25 долараў. Такія справы).
Парады
Якія высновы я зрабіў за гэты час? Перш за ўсё — не спыняцца ў пошуках. Рана ці позна абавязкова трапіцца менавіта тое, што хацелася б знайсці. Цяпер такі час, на жаль, лёгка не будзе.
Ад красавіка да ліпеня адное з першых пытанняў, якія задавалі працадаўцы — «Ці гатовыя вы да рэлакацыі?». Калі не, поле пошуку моцна звужаецца. Але я для сябе вырашыў, што з Беларусі не з’еду.
Яшчэ адзін важны момант — веданне англійскай мовы. Цяпер на рынку шмат спецыялістаў, якія валодаюць ёй дастаткова добра, таму для такіх, як я, з узроўнем B1 і ніжэйшым, поле пошуку звужаецца яшчэ больш. Так што самастойна вучу па меры сіл.
І да пытання пра тое, ці працуе LinkedIn: у маім выпадку хутчэй не. Пост для пошуку працы набраў больш за 41 тысячу праглядаў, што канвертавалася ў дзве перапіскі. Абедзве не скончыліся нічым.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да, похоже если можешь включить компьютер и выйти в интернет то уже джун. И можно искать работу в IT.
Ушло время эникейщиков....
Все сферы избавляются от баласта, даже айци.
До того 10 лет трудился на разных должностях в органах государственного управления и СМИ (С)
---- кто бы рискнул к себе такого трейни взять ?
Есть в Беларуси такие компании! Первая начинается на С, а вторая «Инновационные Технологии» с основателем с фамилией на К :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 верасня 2022, 10:45