Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як ExtMedia адмовілася ад грошай

94 каментарыя
Як ExtMedia адмовілася ад грошай
Хацеў я тут стаць пастаянным кліентам extmedia.by, замовіць гостынг на год ды дамен у зоне by прыкупіць, але, бычыш, відаць не лёс. Прозвішча толькі на расейскай мове Я палічыў, што я і так прозвішча правільна ўпісаў, і закрыў старонку. А потым задумаўся. У Латвіі расейская мова не з'яўляецца дзяржаўнай. Але ледзь не кожны сайт мае расейскую версію. Прыклады: http://www.delfi.lv/, http://www.ss.lv/, http://www.reklama.lv/lv/index.html І так амаль на ўсіх сайтах. Пытанне году: калі-ж нашыя глыбокапаважаныя ўэб-дызайнеры і ўладальнікі праектаў пачнуць паважаць мову сваёй краіны? P.S. Дарэчы, зараз спадарства губляе даволі цікавую нішу. Нацыянал-арыентаваныя сэрвісы будуць карыстацца попытам, асабліва ў сеціве, дзе народ болей разняволены. Таму што нас ужо не адзінкі, а тысячы. Але сэрвісы гэтыя мусяць быць якаснымі як у выкананні, так і ў напаўненні.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.