Адтэрміноўка — бонус пры найманні. Як мабілізацыя ў Расіі ўплывае на кампаніі ў Беларусі
Айцішнікам у Расіі абяцаюць адтэрміноўку ад мабілізацыі. Але пад яе падпадаюць далёка не ўсе працаўнікі і не ўсіх ІТ-кампаній. Да таго ж расійскія медыя паведамляюць пра мноства парушэнняў і «перагібы на месцах» пры правядзенні мабілізацыі.
Мы запыталіся ў айцішнікаў (расійцаў і тых, хто працуе на расійскія кампаніі ў Беларусі), што адбываецца ў іх офісах.
Айцішнікам у Расіі абяцаюць адтэрміноўку ад мабілізацыі. Але пад яе падпадаюць далёка не ўсе працаўнікі і не ўсіх ІТ-кампаній. Да таго ж расійскія медыя паведамляюць пра мноства парушэнняў і «перагібы на месцах» пры правядзенні мабілізацыі.
Мы запыталіся ў айцішнікаў (расійцаў і тых, хто працуе на расійскія кампаніі ў Беларусі), што адбываецца ў іх офісах.
Мінскі цэнтр распрацоўкі банка «Тинькофф»
Андрэй (імёны спікераў змененыя)
У офісе ўсе занепакоеныя. Сярод калегаў (і ў Беларусі, і ў Расіі) няма тых, хто б падтрымліваў гэтую бязглуздзіцу.
З маёй каманды (12 чалавек) усе засталіся ў Расіі, але імкнуцца з’ехаць з месцаў прапіскі (хтосьці ў іншы горад, хтосьці да сяброў). У калегі двое сяброў пераехалі ў Беларусь, але часова, на пару тыдняў (як я зразумеў, чакаюць рэйса кудысьці яшчэ). CEO сказаў, што кампанія гатовая рэлакаваць з Расіі ў замежныя офісы, але Беларусь вялікім попытам не карыстаецца.
Кіраўніцтва «Цінька» («Тинькофф». — Заўв. рэд.) ужо падрыхтавала пакет папер па броні (ад мабілізацыі) супрацоўнікаў, таму просіць іх не ўхіляцца ад прызыву. Я чуў, што «Тинькофф» наняў юрыстаў для аналізу сітуацыі і аператыўнай рэакцыі на пазаштатныя сітуацыі.
Цяпер, наколькі ведаю, банк можа юрыдычна адстаяць сваіх працаўнікоў (у тым ліку і тых, хто на падрадзе), якія трапляюць пад мабілізацыю. Паглядзім, што будзе далей.
Паводле слоў CEO, позвы прыйшлі пары-тройцы чалавек у Расіі, але іх удалося забраніраваць. Здаецца.
Алег
У нас ёсць калегі, якія пераафармляюцца ў беларускі і казахстанскі офісы. Але «Тинькофф» працуе над тым, каб даць супрацоўнікам афіцыйную адтэрміноўку ад прызыву.
Расійская кампанія з офісам у Мінску
Вячаслаў
Калегі ў Расіі пад пагрозай мабілізацыі. Сярод іх ёсць і былыя дэсантнікі, і іншыя ваенныя спецыяльнасці, якія падпадаюць пад мабілізацыю ў першую чаргу.
Пакуль складана зразумець, як будзе развівацца сітуацыя — трэба больш часу. Магчымасць працы ў Мінску (калі гэта спатрэбіцца), хутчэй за ўсё, дадуць усім ахвотным. У нас да гэтага часу аддаленая праца, таму знаходзіцца можна ў любой краіне.
У калегаў у Расіі лёгкая паніка. Многія працэсы сталі на паўзу праз тое, што ключавыя супрацоўнікі баяцца мабілізацыі. У кампаніі ідуць планавыя юрыдычныя кансультацыі, але яснасці па пытаннях прызыву ў ІТ-сферы пакуль няма.
Чуў, што ІТ-кампаніі, асабліва акрэдытаваныя (у рэестры расійскага мінцыфры. — Заўв. рэд.), рыхтуюцца вырашаць кадравыя пытанні за кошт права на адтэрміноўку: яны змогуць атрымаць на рынку спецыялістаў высокага ўзроўню па прымальнай цане. Права даваць адтэрміноўку стане моцным бонусам пры найманні. Чакаецца, што моцныя спецыялісты будуць згодныя на меншы заробак і хуткае працаўладкаванне дзеля імунітэту ад войска (нават калі мабілізацыя ў будучыні спыніцца).
Мабілізацыя можа ахаладзіць рынак працы ў ІТ па частцы запаўнення вакансій і ўзроўню заробкаў.
Офіс беларускай кампаніі ва Узбекістане
Аляксандр
Я грамадзянін РФ, працую ў буйной кампаніі з Беларусі (не EPAM). Да сакавіка 2022 года жыў у Мінску. У сакавіку кампанія вывезла ў Ташкент. З тых часоў езджу па свеце, але наведванне РФ і РБ кіраўніцтва не ўхваляе. У Расіі быў апошні раз у 2021 годзе.
Пра мабілізацыю ў кампаніі нічога не кажуць: Узбекістан далёка, офіса ў Расіі ў нас больш няма.
За сябе я не хвалююся. Даўно жыву за мяжой, па законе павінны кваліфікавацца як грамадзянін РФ, які пастаянна жыве за мяжой. Ва Узбекістане я не турыст, рэзідэнт ІТ-парка, плачу падаткі.
Што буду рабіць, калі прыйдзе позва на мой адрас у Расіі? Ну прыйдзе і прыйдзе. Непадпісаная позва наогул нічога не значыць.
У мяне шмат знаёмых у Расіі, многія нікуды не паехалі, хаваюцца, і іх пакуль ніхто нават не шукае. Бяруць тых ідыётаў, хто сам ідзе ў ваенкамат.
-> Ожидается, что сильные специалисты будут согласны на меньшую зарплату и быстрое трудоустройство ради иммунитета от армии
Сильные специалисты найдут себе работу в нормальной стране и будут спокойно жить
toshnila
Смузихлебатель в Polska Strong Development
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
тут не отсрочка нужна, а забастовка с остановко экономики, либо поедут...
мы уже побастовали, толку?
-> Ожидается, что сильные специалисты будут согласны на меньшую зарплату и быстрое трудоустройство ради иммунитета от армии
Сильные специалисты найдут себе работу в нормальной стране и будут спокойно жить
аминь