Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Памежнік сфатаграфаваў пашпарт». Як цяпер перасякаюць мяжу РФ і РБ

Пакуль расійцаў выпускаюць без праблем, але ёсць і новаўвядзенні.

5 каментарыяў
«Памежнік сфатаграфаваў пашпарт». Як цяпер перасякаюць мяжу РФ і РБ

Пакуль расійцаў выпускаюць без праблем, але ёсць і новаўвядзенні.

Пасля абвяшчэння мабілізацыі многія расійцы імкнуцца выехаць з краіны. Беларусь — адзін з самых папулярных кірункаў: няма віз, празрыстая мяжа, добрае транспартнае злучэнне. Але ці дакладна можна выехаць/заехаць бескантрольна? Спыталіся ў чытачоў, якія вандравалі з РФ і РБ, якая сітуацыя на мяжы. Вось тры кейсы: цягнік, самалёт, машына.

21 верасня

— Еду з Расіі ў Беларусь цягніком. Як звычайна, пры пасадцы праверылі білет і пашпарт. Цягнік запоўнены. Звычайна прабягае памежнік і правярае бегла поглядам пашпарты — цяпер гэтага не было (у кожным разе ў маім вагоне), хаця ў Смаленску абвясцілі, што будзе памежны кантроль. 

21 верасня

— Ляцела з Санкт-Пецярбурга ў Мінск учора. Ніякіх праблем, падвышанага трафіку і чэргаў не было. У «Пулкаве» памежніца ўважліва паглядзела мой беларускі пашпарт, папрасіла зрабіць крок назад і яшчэ некалькі разоў зверыла твар. Перада мной стаялі хлопцы 25-30 гадоў з расійскімі пашпартамі — іх даволі доўга трымалі на пашпартным кантролі, задавалі пытанні, але ўсіх прапусцілі.

22 верасня

— Сябар-расіец раніцай на машыне ехаў з Масквы ў Мінск. На мяжы была невялікая чарга: шмат фур, паменш легкавікоў. У прынцыпе, кажа, усё прайшло хутка і бязбольна: расійскі памежнік узяў пашпарт, спытаў, куды сябар кіруецца. Усё як звычайна. Адзінае новаўвядзенне: памежнік чамусьці сфатаграфаваў пашпартныя даныя апаратам, падобным да «мыльніцы». Мяркую, каб адсочваць расійцаў у Беларусі і збіраць інфармацыю на ўхілістаў.

У сябра ёсць дазвол на жыхарства ў Беларусі, але ад мабілізацыі гэта не ратуе, ён абмежавана годны і можа трапіць у другую хвалю. Аднак машына — на беларускіх нумарах і ёсць кватэра ў Мінску. Магчыма, гэта дапаможа.

У беларускіх медыя сёння з’явілася інфармацыя пра тое, што сілавікі нібыта атрымалі вуснае ўказанне ідэнтыфікаваць грамадзян РФ, якія хаваюцца ад мабілізацыі ў Беларусі, — падтрымліваць сувязь з уладальнікамі «кватэр на суткі», правяраць аўтамабілі на расійскіх нумарах. 

Расійскія медыя паведамляюць пра чэргі на выезд у Грузію, Казахстан, Фінляндыю і Манголію. Пра масавыя адмовы мужчынам у перасячэнні мяжы невядома. Памежнікі выбарачна апытваюць іх пра службу ў войску. У Крамлі сцвярджаюць, што інфармацыя пра чэргі — «фэйк».

Калі вы перасеклі мяжу пасля навін пра мабілізацыю ў Расіі, раскажыце, як прайшло — напішыце ў наш бот або дзяліцеся ў каментарах.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

Ждем видосов как к россиянам будут вламываться с обычком и записывать покаяльные видосики и на фронт

vasaris
vasaris HR в lamabadas
8

фронтэндеры - на фронт,
бэкендеры в тыл,
питонисты все это в пакеты будут собирать

3

фулл-стекам куда?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

в плен

4

одна нога на фронт, другая - в тыл